Беларускамоўны дзіцячы канал Бэйбус ухвалены відэахостынгам Youtube і дададзены ў прыкладанне Youtube Kids

Пра гэта паведаміў вядомы журналіст Сяргей Будкін на сваёй старонцы і патлумачыў, чаму гэта важна для канала і для пашырэння беларускай мовы.


297271562_10219303594532517_1077844845843250072_n.jpg

«Па-першае, гэта пачэсны статус для канала. Трапіць у Youtube Kids са сваім кантэнтам дужа складана — запыты разглядаюцца ўважліва і доўга, бывае што гадамі, з вялікай верагоднасцю адмовы.

Па-другое — гэта спрыяе пашырэнню беларускай мовы і беларускамоўнага кантэнту для дзетак, пры траплянні ў гэтае прыкладанне трафік падвышаецца на 15-20%» — напісаў Будкін.

На гэтым канале можна глядзець мультвершы Андрэя Скурко, казкі з Маляванычам, праграму «Вясёлы садок» коміксы ад часопіса «Асцярожна: дзеці!» ды іншы адукацыйна-забаўляльны кантэнт.