Нацыянальная бібліятэка Новай Зеландыі вырашыла супрацоўнічаць з «піратамі» — Інтэрнэт-архівам

Бібліятэка «ахвяравала» 600 тысяч кніг са сваёй калекцыі для лічбавання і выстаўлення ў свабодны доступ без адпаведнай ліцэнзіі ці згоды аўтараў і без адлічэння аўтарам.


Кнігі, што былі перададзены, уключаюць не толькі англамоўную літаратуру альбо пераклады на англійскую мову, але і кнігі, выдадзеныя ў Новай Зеландыі і таксама ў Еўропе, з так званай «Замежнай» калекцыі.

001.jpg

Трэба адзначыць, што бібліятэка зрабіла гэты крок не зважаючы на трывогу, узнятую амерыканскай гільдыяй аўтараў, а таксама арганізацыямі аўтараў Новай Зеладныі. Адзначаецца, што ў спісе дзясяткі тысяч кніг, якія абаронены аўтарскім правам.

Калі Вы аўтар і лічыце, што Вашы правы парушаны, Вы можаце азнаёміцца са спісам літаратуры, якая будзе адлічбаваная і выказаць сваю нязгоду.

Паводле рэліза Еўрапескай рады пісьменнікаў, 26.11.2021