• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.01.2019 | Грамадскі сектар

Стартуе навучальны курс “Біржа ідэй” для актывістаў і актывістак Берасцейшчыны

Жадаеш стаць брокерам сацыяльнага капітала і рэалізаваць свой праект? Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае на навучальны курс “Біржа ідэй”, прысвечаны развіццю гарадскіх і вясковых супольнасцяў.

birzha_idej

Прыняць удзел могуць людзі любога ўзросту, з рознымі захапленнямі і з розных гарадоў, мястэчак і вёсак Берасцейшчыны. Галоўнае – мець вялікае жаданне зрабіць месца, у якім жывеш, больш камфортным, даступным і прываблівым.

У рамках курса ўдзельнікі і ўдзельніцы не толькі пройдуць тэарэтычнае навучанне, але распрацуюць і змогуць рэалізаваць уласныя ініцыятывы любой тэматыкі, скіраванай на мясцовыя праблемы. Вітаюцца дзеянні з удзелам прадстаўнікоў уразлівых груп: вясковай моладзі або моладзі са спальных раёнаў, людзей з інваліднасцю, людзей, якія ўшчэмленыя ў сваіх правах, людзей сталага ўзросту.

Як усё будзе адбывацца:

  • Удзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з паспяховымі практыкамі па арганізацыі культурных, сацыяльных, экалагічных і іншых івэнтаў і ініцыятыў.
  • Вопытныя трэнеры і трэнеркі з розных гарадоў падзеляцца сваім досведам, дадуць парады па ідэях, агучаных удзельнікамі курсу.
  • Пасля ўдзельнікі і ўдзельніцы навучацца вырашаць праблемы сваіх супольнасцяў пры дапамозе крэатыўных праектаў і ініцыятыў з актыўным уцягваннем жыхароў.
  • І ўрэшце, пасля дапрацоўкі сваіх ідэй, удзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца, як знайсці партнёраў сярод гарадскіх службаў, некамерцыйных арганізацый, творчых ініцыятыў і бізнесу.

Каб прыняць удзел у навучальным курсе, трэба падаць заяўку: https://goo.gl/yLCYZ6.

Прыём заявак будзе адкрыты да 23:59 7 лютага. Адбор удзельнікаў і ўдзельніц будзе праходзіць на конкурснай аснове. Пры адборы перавага будзе ў тых, хто зможа прыняць удзел ва ўсіх трэнінгах.

Даты трэнінгаў і тэмы (месца правядзення – г. Берасце):

9-10 лютага – “Як прыдумаць крэатыўную ідэю для сваёй супольнасці”;

2-3 сакавіка – “Як з ідэі стварыць ініцыятыву і вырашыць праблему праз актыўны ўдзел супольнасці, уключаючы ўсіх”;

13-14 красавіка – “Як зрабіць сваю ініцыятыву больш прыкметнай: адвакатаванне і праца з медыя”.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на харчаванне (абед і кава-паўза), пражыванне (для іншагародніх), падрыхтоўку раздатачных матэрыялаў. Транспартныя выдаткі не кампенсуюцца.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з праграмай, звяртайцеся па электроннай пошце d[email protected] або тэлефоне +375 29 801-01-47 (Дзяніс).

Курс ладзіцца ў межах супольнай ініцыятывы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацыі, CityDog.by, vitebsk4.me, “Бінокль”, “Рэгіянальнай газеты”, АРР “Дзедзіч”.

Паводле арганізатараў

Тэгі: Берасце, Берасцейшчына, Брэст

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип