• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
03.07.2021 | Рэлігія

Біскуп Буткевіч на начной Імшы ў Будславе: Молімся, каб Беларусь стала краінай для годнага жыцця

У межах Будслаўскага фэсту 2–3 ліпеня цэлебрацыю святой Імшы апоўначы, якой папярэднічалая традыцыйная працэсія са свечкамі, узначаліў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, паведамляе Catholic.by.


001.jpg

Разам з ім Эўхарыстыю цэлебравалі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскупы Казімір Велікаселец, Юрый Касабуцкі, Аляксандр Яшэўскі SDB, Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек і больш за семдзесят святароў. У начной святой Імшы брала ўдзял вялікая колькасць вернікаў, параўнальная з «дакавіднымі» гадамі.

Вітаючы ўсіх удзельнікаў, кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату адзначыў, што ў гэты неспакойны і нялёгкі час, азмрочаны пандэміяй, грамадска-палітычным крызісам у краіне і нядаўнім пажарам у Нацыянальным санктуарыі, вернікі прыходзяць сюды, несучы да Маці боль сваіх сэрцаў, а Яна кожнага туліць да сябе і па-мацярынску суцяшае.

Прамоўленае Божае слова Віцебскі біскуп пачаў з цытаты класіка, якую з маленства ведае напамяць, бадай што, кожны беларус: «Мой родны кут, як ты мне мілы...»

«Пагадзіцеся, што гэтыя радкі з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" асаблівым чынам можна аднесці да Будслава. Бо "родны кут" — гэта месца, дзе цябе заўсёды чакаюць з любоўю. Гэта месца, асабліва прасякнутае бацькоўскім клопатам пра сваіх дзяцей. Месца, дзе чалавек "душою спачывае", дзе загойваюцца духоўныя раны і дзе аднаўляюцца сілы, патрэбныя для жыцця і для таго, каб выкараскацца з нагрувашчаных праблем і цяжкасцяў.

Тут, у Будслаўскай святыні, заўсёды чакае нас любячае Сэрца нашай нябеснай Маці — Сэрца, напоўненае любоўю і няспыннай малітвай за кожнага з нас. Тут мы асабліва адчуваем моц Яе ўсемагутнага Матчынага заступніцтва», — сцвердзіў пастыр, дадаўшы што ў гэты час вернікі асаблівым чынам праз заступніцтва Марыі моляцца аб заканчэнні пандэміі, аб міры для Бацькаўшчыны і паспяховым вырашэнні праблем у грамадска-палітычным жыцці.

002.jpg

«Каб Беларусь стала па-сапраўднаму краінай для жыцця — годнага жыцця кожнага грамадзяніна», — падкрэсліў біскуп Буткевіч.

«Напэўна, не існуе магчымасці падлічыць, колькі Ружанцаў, літаній, малітваў сэрца выслухоўвае Маці Божая. Аднак Яна няспынна імкнецца "перанакіраваць" нашую ўвагу на свайго Сына. Нават трымаючы Яго, маленькага, на сваіх руках, Яна нібы кажа нам: "Вось, Ён тут галоўны, Ён усім кіруе і Яму належыць найвышэйшая ўлада"», — адзначыў іерарх, заўважыўшы што сёння духоўнай хваробай можна назваць недахоп Божага аўтарытэту ў жыцці людзей.

003.jpg

Прапанаваўшы паразважаць над прычынамі гэтай хваробы, біскуп сказаў:

«Адна з іх, як мне здаецца, уласцівая для нашага грамадства, крыецца ў тым, што мы прызвычаіліся мець у аўтарытэце тых, хто паказвае сваю сілу, хто патрапіць дамінаваць, паказаць, як кажуць, "свае зубы" ці трымаць у "вожыкавых рукавіцах" або "ў абцугах". Вось тады гэта "аўтарытэт"!» — зазначыў кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату. Ён дадаў, што Бог, наадварот, нікога не трымае «ў абцугах»: «Нікога не знявольвае, і нават калі хтосьці выразна і "па-нахабнаму" ідзе насуперак Яго Божай волі, да канца шануе вольны выбар чалавека. <...> На жаль, гэтыя якасці не карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў свеце, а праз гэта, на жаль, і Бог нярэдка губляе свой аўтарытэт у чалавечых вачах», — з горыччу канстатаваў іерарх.

004.jpg

«І гэта вельмі небяспечна для нас. Небяспечна перадусім у перспектвые ўласнага збаўлення. Бо вучань, які не адчувае аўтарытэту свайго настаўніка, перастае быць вучнем і ператвараецца ў слугу "дрэннага і нягоднага", які рызыкуе патрапіць у "вонкавую цемру", дзе будзе "плач і скрыгатанне зубоў" (пар. Мц 25, 30).

Небяспечна гэта і ў жыцці грамадскім. Бо калі Бог міласэрны і ласкавы, Той, які ёсць "дарогай, праўдай і жыццём" не будзе нашым аўтарытэтам, не будуць у аўтарытэце і людзі, якія імкнуцца быць падобнымі да Бога ў сваёй праўдзівасці, шчырасці, мудрасці, адказнасці, ахвярнасці.

005.jpg

А менавіта такіх людзей мы <...> хочам бачыць на адказных пасадах. Такім людзям мы хочам даручыць наша здароўе, адукацыю, вытворчасць, адміністрацыю, нарэшце, уладу. Таму пытанне Божага аўтарытэту сапраўды нібы ўвенчвае пытанне нашай веры: так, як дах увенчвае ўвесь будынак», — сцвердзіў пастыр. — І вось ён, знак, перад нашымі вачыма: згарэлы дах на будслаўскай базыліцы. <...>

Базыліка, якая з’яўляецца сімвалам, знакам нашай веры і якая з-за пажару засталася без даху. Няхай гэтае здарэнне паставіць перад намі пытанне пра Божы аўтарытэт. Няхай адбудова даху на будслаўскай святыні стане сімвалам і знакам адбудовы і ўмацавання Божага аўтарытэту ў нашым асабістым і грамадскім жыцці. А сам Будслаў няхай заўсёды будзе для нас тым «родным кутом», дзе можа адпачыць паяднаная з Богам кожная чалавечая душа", — выказаў пажаданне Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Алег Буткевіч.

006.jpg

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам

Каб даведацца, што за людзі былі пісьменнікі, якія ўваходзілі ў літаратуру ў 1920-я і пазнейшыя гады, з кім хаўрусавалі,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка

Археолагі разам з валанцёрамі знайшлі донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава, паведамляе Глеб Лабадзенка. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом

Новы музычны альбом Светы Бень нарадзіўся ў супрацоўніцтве з Галяй Чыкіс. Пакуль плытка яшчэ не мае назвы, але пачуць...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Праўладныя СМІ пішуць, што жанчына была «ўдзельніцай масавых беспарадкаў, падтрымлівала...

Апошнія навіны

    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»
    Краіна Асоба
    «Колькі грошай пайшло, не лічыў і не хачу». Былы мэр Талачына адзін аднаўляе 200-гадовую капліцу
    Грамадства
    Рабіся інакшым — альбо загінеш
    Грамадства Літаратура
    Названы лаўрэаты Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Гётэ
    Грамадства Гісторыя
    У Гродне могуць знесці канструктывісцкі дом 1930-х. Яго пачалі аднаўляць, а цяпер прадаюць
    Грамадства
    Музыку Ігара Банцэра арыштавалі на 15 сутак. Прычына невядомая
    Грамадства
    Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі за размову на беларускай мове на вуліцы

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM