16 чэрвеня пройдзе бізнес-сустрэча “Invent Yourself”, пры дапамозе ECLAB, з удзелам прадрымальніка, саўладальніка праектаў “MageWorx”, “SavvyCube” и “StayLime”, Аляксандрам Дудзіным, які распавядзе пра свае прыклады ды інсайты ў адказе на пытанне, як знайсці сабе нішу?
Тэма сустрэчы – “Як знайсці нішу? Прыклады і інсайты?”. Пачатак сустрэчы ў 11:00.
На сустрэчы мы абмяркуем наступныя тэмы:
✔ Хачу свой бізнэс-праект. З чаго пачаць?
✔ Чаму бізнес-трэнінгі хутчэй за ўсё вам не дапамогуць?
✔ Партнёрскія сувязі. Калі яны вам спатрэбяцца?
Што такое бізнес-сустрэчы ад “Invent Yourself”? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама адмысловымі гасцямі праекта, якія падзеляцца сваім вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць са адмысловымі гасцямі праекта “Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі не старэйшай за 27 гадоў.
Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.
Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраны па заяўках. Зарэгістравацца можна да 14 чэрвеня, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (20!).
Паводле арганізатараў