Чарговае ўручэнне першай беларускай літаратурнай антыгламурнай прэміі “Блакітны Свін” суполкі “Літаратурнае прадмесце” адбылося ў Мінску 30 студзеня.
Блакітны свін знайшоў сваю гаспадыню.
Вынікі фінальнага туру галасавання атрымаліся такімі:
1. Маргарыта Аляшкевіч – 28%
2. Віка Трэнас – 24%
3. Алёна Беланожка – 22%
Маргарыта Аляшкевіч атрымала дыплом і сто насовак.
Кіраўнік суполкі пісьменніца Людміла Рублеўская:
“Насоўкі перад уручэннем былі звязаныя ў адну гірлянду. Усё скончылася карагодам перад кавярняй “Лондан”, у выніку чаго ледзь не пацярпеў мінак, які, загледзеўшыся, паслізнуўся і паваліўся”.
Прэмія праходзіла з вясёлым настроем і пакінула добрыя ўражанні і ў слухачоў, і ў выступоўцаў.
Усе пераможцы атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, пры падтрымцы якой і прайшло мерапрыемства.
Фота Людмілы Рублеўскай.
Тэгі: Мінск