Гурт :B:N: амаль скончыў працу над трэцім студыйным альбомам пад працоўнай назвай “Крок за крокам!” , і ў сувязі з гэтым музыкі вырашылі прэзентаваць слухачам сінгл, у які ўвайшлі дзве песні: “Зрабі сябе сам” і “Мой шалёны дзень”. Па словах саміх музыкаў, альбом “Крок за крокам!” – стане вынікам іх творчасці у перыяд з 2007-га па 2011-ы год. Матэрыял атрымаўся дастаткова разнастайны, да гэтага музыкі і імкнуліся, бо :B:N: – гэта Бяз Назвы, таму прынцыповых абмежаванняў вырашылі не прытрымлівацца. Сам альбом безназоўныя прэзэнтуюць на пачатку восені.
19 красавіка ў менскім клубе Re:Public гурт прэзентуе сінгл для ўсіх, хто знойдзе час і жаданне прыйсці на канцэрт. А сам сінгл можна будзе паслухаць і cпампаваць 4 красавіка на старонцы гурта.
Фота: Аляксандр Ждановіч