• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.06.2018 | Крылы БНР

БНР і спецслужбы: мутная вада і змена партнёраў

Хто з кіраўніцтва БНР працаваў на чужыя выведкі? Што мы пра гэта ведаем, а што яшчэ маем даведацца? Кантакты са спецслужбамі суседзяў — таўро на біяграфіі ці звычайная практыка таго часу? Давайце разбірацца.

bnr

Пытанне супрацы ўрадоўцаў БНР са спецслужбамі розных краінаў — ці не самы таямнічы кавалак гісторыі рэспублікі-мроі. Гэта не прынята згадваць у мемуарах, таму героі падзеяў найчасцей абіраюць маўчанне да труны. Не кожны момант кантакту азначае супрацу, таму рэальныя спружыны падзеяў намацаць цяжка. Ну і, нарэшце, самі спецслужбы суседніх краінаў — ВЧК-ОГПУ, ІІ аддзел польскага генштабу ды выведка Літвы яшчэ толькі фармаваліся.

 

“Злы геній беларускага руху”

У 1919 годзе ствараецца ІІ аддзел генштаба Польшчы, “Двуйка” альбо “Дэфензіва”. Гэта не паліцыя, а менавіта вайсковая контрвыведка. Усе кантакты ўрадоўцаў БНР з палякамі ў 1919–1920-х гадах праходзілі менавіта праз яго. Гісторыя захавала імёны адказных за “беларускі напрамак”: Станіслаў Іваноўскі (брат нашага Вацлава Іваноўскага), Валеры Славэк, Ян Пілсудскі і Сільвестр Ваявудскі. Апошні атрымаў ад Адама Станкевіча мянушку “Злы геній беларускага руху”.

Ваявудскі быў 100-адсоткавым чалавекам Пілсудскага, у 1919-м у занятым палякамі Мінску ён адказваў за дачыненні з БНР, шчыльна кантактаваў з Антонам Луцкевічам, пасля фармаваў Беларускую вайсковую камісію (БВК) і рабіў усё, каб Беларусь паўстала ў зручнай для палякаў форме. Як гэта? У выглядзе буфернай дзяржавы паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.

Усе прапольскія дзеячы беларускага руху — Казімір Цвірка-Гадыцкі, Павел Аляксюк, Браніслаў Тарашкевіч — хадзілі менавіта пад крылом Ваявудскага. Зрэшты, праект Сярэдняй Літвы са сталіцай у Вільні, дзе школьным дэпартаментам меў кіраваць той самы Тарашкевіч, таксама належыць ягонаму генію.

Далей у Ваявудскага ўсё кардынальна змяняецца: пасля вайны ён арганізоўвае “Незалежную сялянскую партыю” (NPCh) у Польшчы, якая агітуе за чырвоныя ідэі, яго арыштоўваюць, ён бяжыць у СССР, яго арыштоўваюць, а пасля расстрэльваюць. Той самы лёс, зрэшты, паўтарыў і Тарашкевіч, стварыўшы БСРГ як клон NPCh, а пасля “зліняўшы” ў БССР, дзе ягоны шлях і скончыўся… Што гэта? Радыкальная змена палітычных поглядаў? Ці гульня польскай “Дэфензівы”? Адказу дагэтуль няма.

Дадамо пра палякаў яшчэ адзін момант: аналітыкі “Дэфензівы” мелі свой погляд на беларускае пытанне, які не заўсёды супадаў з дзяржаўным. Скажам, у грунтоўнай працы “Кароткі нарыс беларускага пытання”, выдадзенай для службовых мэтаў, тыя раяць уладам не заціскаць татальна беларускі рух і пускаць нашых паслоў у Сойм, каб збудаваць схему супрацы, інакш будзе бяда. Варшава вырашыла па-іншаму і… усё страціла.

 

“Чаго вы тут седзіце са сваёй БНР?..”

Шчупальцы савецкіх спецслужбаў у БНР — пытанне дагэтуль нявывучанае, бо закрытае: архівы КДБ ды ФСБ не такія гаваркія, як польскі архіў у Быдгашчы. Зразумела, што Саюз меў адназначных кадравых супрацоўнікаў (як Сымон Якавюк), агентаў уплыву, а таксама няшчасных, якія проста трапілі на гачок.

Найбольш пільная ўвага, як ні дзіўна, надаецца ўрадоўцам БНР ужо пасля іх ад’езду з Беларусі. А што яны там плануюць? Што каму шэпчуць? Каго і для чаго рыхтуюць? БССР не мела свайго МЗС, затое мела прадстаўніка свайго Савета народных камісараў пры Наркамаце замежных спраў СССР: ён гэтым усім і займаўся. Якая была задача? Усё проста: знішчыць БНР ды сцвердзіць, што БССР — адзіная сапраўдная беларуская дзяржава.

Але як? Для гэтага быў выкарыстаны комплекс мераў. Па-першае, беларусізацыя ў БССР, якая стала фасадам для вырашэння знешніх задачаў. Па-другое, закальцоўванне на Саюзе ўсяго нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, з чым выдатна справіўся Тарашкевіч са сваёй “Грамадой”. Па-трэцяе, фармальная ліквідацыя БНР і вяртанне яе дзеячаў “на Родину”.

На ролю “злога генія” тут быў прызначаны сын мінскага лекара Аляксандр Ульянаў, чалавек д’ябальскіх здольнасцяў. Найхутчэй, менавіта яму належыць вярбоўка Тарашкевіча, які з паланафіла стаў “чырвоным” і сабраў усіх актыўных беларусаў у БСРГ. Яго персанальна згадвае Аляхновіч як чалавека, які намовіў яго ехаць у БССР. І каб тое тычылася адно Аляхновіча…

Мэсідж Ульянава, які няспынна катаўся па “загніваючым Захадзе”, быў просты: “Чаго вы тут седзіце са сваёй БНР? Вы — ніхто. А ў БССР вы будзеце прыносіць карысць! Вяртайцеся і разбірайце пасады, грошы, курорты — каму што”. Як вядома, у 1925-м на Берлінскай канферэнцыя БНР была фактычна ліквідаваная — план спрацаваў, міністры самі здалі свае партфелі. У наступным годзе ўжо ў Мінску была зладжаная Акадэмічная канферэнцыя па правапісе (зразумела, правапіс быў адно нагодай), каб зацягнуць з-за мяжы ў БССР як мага больш народу…

Самае паказальнае ў гэтай гісторыі — паводзіны дзеяча БНР і кадравага агента ОГПУ Сымона Якавюка ў выпадку з Берлінскай канферэнцыяй: ён выступіў супраць! Падаецца, дзе логіка? А тут варта сачыць за рукамі: выступіўшы супраць, Якавюк умомант далучыўся да групы Пятра Крычэўскага, адзінага ўрадоўца БНР, які не здаў свой партфель і працягнуў справу на эміграцыі. Усё слушна: “свой чалавек” мае быць побач да апошняга ўздыху.

 

Партызанка і кніжкі па-беларуску

Стасункі з літоўцамі выбудоўваліся нашмат больш “рамантычна”, чым з папярэднімі гульцамі. Ластоўскі, Дуж-Душэўскі і іх прыхільнікі падаліся ў Літву, якая працавала з імі спачатку па лініі Міністэрства беларускіх спраў, пасля — праз Беларускі цэнтр у Літве, які лічыўся дзяржструктурай. Адказным з літоўскага боку быў чыноўнік з прозвішчам Ёнінас.

Навошта гэта было літоўцам? Безумоўна, каб насаліць палякам, арганізоўваючы “беларускую партызанку” на Віленшчыне і Гарадзеншчыне, якія Літва лічыла сваімі. Ластоўскі таксама лічыў іх сваімі, таму інтарэсы нібыта супалі. А ў дадатак за літоўскія грошы можна было друкаваць процьму беларускай літаратуры: “Гісторыю крыўскай кнігі”, часопіс “Крывіч” ды інш. Варта адзначыць, што Літва да сярэдзіны 1920-х “сябравала” з СССР супраць Польшчы, таму антыпольскія настроі беларускіх дзеячаў былі выгадныя ўсім.

 

“Незалежнасць” без дзвюх першых літар

Што маем у выніку? Дзеячы БНР на розных этапах сапраўды кантактавалі з выведкамі іншых дзяржаваў, якія паўставалі з пылу на вачах усяго свету. І гэта не лічылася заганай, бо без кантакту з немцамі не было б ніякай незалежнай Літвы ці Латвіі, без кантакту з французамі — Польшчы, і г.д. Партнёры, праўда, змяняліся па ходзе танцу: у 1919–1920 для дзеячаў БНР было нормай сябраваць з палякамі, але ў 1920-я любы кантакт з “Дэфензівай” ужо лічыўся здрадай. І наадварот: БНР ваявала з бальшавікамі ў 1918 – 1920-м, але пазней абсалютная большасць міністраў дружна з’ехала ў “чырвоны” Мінск.

Важна, што БНР рэальна чапляла і раздражняла і СССР, і Польшчу, і Літву. Усім карцела спачатку ўступіць у кантакт, пасля наладзіць кантроль — і ўрэшце ліквідаваць. Беларусь тады цікавіла суседзяў выключна без першых дзвюх літараў у слове “незалежнасць”. Калі ж паглыбляцца ў канкрэтныя сюжэты, то ўсё гэта мутная вада альбо гісторыя ўзаемаадносінаў асобных людзей, якая яшчэ мае быць напісаная.

Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Альгерд Бахарэвіч: «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм»

Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, творы якога сёння актыўна перакладаюцца на розныя мовы свету — у тым ліку...

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Альгерд Бахарэвіч: «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм»
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 21.09Выстава Кацярыны Пікірэні «Вязьмо» ў Вільні
  • 21.09Выстава пра Алеся Бяляцкага ў Берліне
  • 21.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 21.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 21.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні
  • 21.09Прэзентацыя кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» у Стакгольме
  • 21.09Спектакль Паліны Дабравольскай «Выйду з лесу, выцягну хрыбет і ён будзе мне замест мяча» ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип