• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.11.2018 | Адукацыя Конкурсы

Больш за 1000 старшакласнікаў прынялі ўдзел у самым вялікім інтэрактыўным уроку ў Беларусі

Інтэрактыўны майстар-клас «Майстэрства прэзентацыі», праведзены ў межах рэспубліканскага сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH, сабраў больш за 230 гледачоў у самай вялікай залі VOKA кінатэатра velcom cinema, яшчэ больш за 800 школьнікаў па ўсёй краіне глядзелі прамую трансляцыю праз відэасэрвіс VOKA на адукацыйным канале velcom YOUTH.

1

Пад час майстар-класа ўдзельнікі даведаліся, як прэзентаваць сваю ідэю, як пабудаваць выступленне, як зацікавіць аўдыторыю, як дабіцца стройнай і лагічнай структуры прэзентацыі. Распавёў пра гэта спікер першага майстар-класа Дзмітрый Смірноў – спікінг-коуч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы.

У кожнай вобласці своеасаблівымі хабамі праекта сталі школы і гімназіі, вучні якіх праявілі найбольшую актыўнасць пад час рэгістрацыі для ўдзелу у Рэспубліканскім конкурсе для старшакласнікаў velcom YOUTH. Вучні 10-х і 11-х класаў з гэтых навучальных устаноў далучыліся да прамой трансляцыі ў сваіх школах – у шосты школьны дзень разам з настаўнікамі яны змаглі паглядзець майстар клас у прамым эфіры і задаць свае пытанні спікеру.

5

З прывітальным словам да ўдзельнікаў праекта звярнуўся Крысціян Лаке – галоўны тэхнічны дырэктар кампаніі velcom. “Наша будучыня – за такой моладдзю, як вы! Менавіта таму мы запусцілі гэты праект разам і просім вас працаваць у ім з той жа адкрытасцю, якую вы ўжо праявілі. Слухайце адзін аднаго, развівайцеся і кідайце сабе выклік. Рухайцеся напера, будзьце лідарамі свайго пакалення і дапамажыце нам, дарослым, справіцца з гэтым рытмам, а, магчыма, і паскорыць яго. Але ўсё пачынаецца з навучання. У навучанні, перш за ўсё, неабходна жаданне вучыцца, неабходна памятаць, што ёсць рэчы, якія трэба не толькі ведаць, але і ўмець выкарыстоўваць практычна. Спадзяемся, гэта падарожжа дапаможа вам, але ўсё у вашых руках“, – адзначыў топ-менаджар кампаніі.

Cацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH праводзіць кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk. Вялікая адукацыйная праграма праекта ўключае серыю майстар-класаў па фарміраванні кампетэнцый у школьнікаў у падрыхтоўцы і правядзенні прэзентацый, аратарскім майстэрстве, майстэрстве лідара. Адметная рыса праекта velcom YOUTH – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале вядзецца на беларускай мове.

Канцэпцыя праекта velcom YOUTH пабудавана на выкарыстанні сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай старшакласнікі па ўсёй краіне змаглі наведаць анлайн-воркшоп, атрымаць адказы на свае пытанні. Адукацыйная частка праекта velcom YOUTH прадугледжвае серыю майстар-класаў для школьнікаў, якія садзейнічаюць фарміраванню важных сацыяльных кампетэнцый, так званых soft skills, а інтэрактыўны характар падачы інфармацыі падчас майстар-класаў стаў выдатным напаўненнем для мерапрыемстваў у канцэпцыі шостага школьнага дня. Два наступныя майстар-класы «Майстэрства выступлення» і «Майстэрства лідара» будуць праведзеныя 8 снежня і 12 студзеня.

Пасля заканчэння адукацыйнай праграмы праекта з 20 студзеня па 20 лютага 2019 г. удзельнікам конкурсу неабходна будзе рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з найлепшымі ментарамі. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве [email protected] у маі 2019 года. Усе 10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным кірунку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Вынікі першага этапу конкурсу, а таксама інфармацыя пра мерапрыемствы ў межах праекта змяшчаюцца на сайце velcom-youth.by. Праз некаторы час на сайце з’явіцца спасылка на відэаархіў майстар-класаў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 24.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 24.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 24.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 24.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 24.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 24.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 24.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип