Босае Сонца, Drum Ecstasy і Рэха на закрыцці міжнароднага раллі ў Браславе

20.05.2011 Афіша

20-21 траўня 2011 ў Браславе, Віцебская вобласць, праходзіць чарговае міжнароднае раллі “Славянскі кубак-2011” – лепшая гонка сезона. 2 дні напружанай барацьбы і 132 кіламетры на касмічных хуткасцях – усё гэта ў адным з прыгажэйшых куткоў Беларусі!

Канцэрт-падарунак пераможцам раллі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца на закрыцці аўта-спартыўнага спаборніцтва

ў парку Леснічоўка,
у суботу, 21 траўня.
У святочнай імпрэзе возьмуць удзел гурты

“Босае Сонца ”,
“Рэха”
“Drum Ecstasy”!

Запрашаюцца аматары беларускага стылю і драйву, шчыраці, пазітыву і моцнага гуку!
Пачатак канцэрту – у 16.00