• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.08.2010 | У краіне Літаратура

“Бойня №5” Курта Вонэгута па-беларуску

vokladka_vonehut500

У свеце беларускай перакладной літаратуры – папаўненне.  Нядаўна ўбачыў свет раман амерыканскага пісьменніка Курта Вонэгута  “Бойня №5 або Крыжовы паход дзетак” у перакладзе на беларускую мову Паўла Касцюкевіча. Кніга выйшла ў адмыслова заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” падсерыі “Пераклады” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.

Літаратура са сметніка

Можна сказаць, што беларускі пераклад Вонэгута з’явіўся на свет дзякуючы шчасліваму выпадку. Справа ў тым, што Павал Касцюкевіч у свой час працаваў ахоўнікам у Ізраілі ў адным з раёнаў Ерусаліма, дзе зазвычай селіцца інтэлігенцыя еўрапейскага паходжання. Сметнікі ў тым раёне таксама інтэлігенцкія. Каля іх часта можна знайсці добрую кнігу. Так аднойчы Павал знайшоў “Сідхартху” нямецкага пісьменніка Германа Гесэ па-англійску. Паколькі тады ён хацеў перакласці вялікі літаратурны твор, дык узяў раман з сабою. Але ад задумы  адмовіўся, знайшоўшы літаральна на наступны дзень ля таго ж сметніка “Бойню №5” Курта Вонэгута. “Я палічыў гэта шчаслівым знакам, — гаворыць перакладчык, — і ўзяўся за пераклад менавіта гэтай, у арыгінале англамоўнай, кнігі”.

Цяжкасці перакладу

Самай галоўнай цяжкасцю падчас перакладу, па словах Паўла Касцюкевіча, было перамагчы ў сабе пісьменніка і “зрабіць менавіта пераклад, а не свой уласны твор”. Пэўны час Павел нават думаў стварыць свой уласны раман на падставе “Бойні №5”, але ўсё ж адмовіўся ад гэтай ідэі. Перакладчык-такі перамог! А ўсе развагі над творам Вонэгута Павел Касцюкевіч увасобіў у паслямове ад перакладніка пад назвай “Мой франтавы таварыш Курт Вонэгут”.

Што тычыцца тэхнічных асаблівасцяў перакладу, то тут Паўлу пашчасціла. Ён працаваў ахоўнікам ў ешыве, куды прыязджала шмат амерыканскіх яўрэяў, карэнных Нью-Ёркцаў. Яны і дапамагалі справіцца з моўнымі цяжкасцямі.

Пра што і для каго кніга

Раман “Бойня №5 або Крыжовы паход дзетак” напісаны Куртам Вонэгутам у 1969 годзе. Гэта аўтабіяграфічны твор пра бамбардаванне Дрэздэна падчас Другой сусветнай вайны.

У 1944 годзе Курт Вонэгут, які добраахвотна ўступіў у шэрагі узброеных сіл ЗША, трапіў у палон і быў накіраваны ў Дрэздэн, дзе разам з іншымі ваеннаапалоннымі працаваў на заводзе па выпрацоўцы соладавага сіропу для цяжарных жанчын.

13-14 лютага 1945 года Вонэгут стаў сведкам бамбардавання Дрэздэна войскамі саюзнікаў. Ён трапіў у лік тых сямі амерыканскіх ваеннапалонных, якім пашчасціла выжыць у той дзень. Так як Дрэздэн не быў стратэгічна важным аб’ектам, бомбасховішчаў там амаль не было, таму ваеннапалонных замыкалі ў гарадской скатабойні №5, а падчас бамбёжак спускалі іх у падвал з мяснымі тушамі. Цудам пазбегнуўшы смерці, Вонэгут напоўніцу зведаў жахі вайны, калі разам з іншымі ваеннапалоннымі быў вымушаны разбіраць руіны і выцягваць з-пад абломкаў тысячы трупаў.

Курт Вонэгут быў вызвалены Чырвонай арміяй у 1945 годзе.

Выступаючы супраць фашызму, Вонеэгут пры гэтым лічыў, што бамбардаванне Дрэздэна не было выклікана ваеннай неабходнасцю. Большасць людзей, якія загінулі падчас гэтай аперацыі, былі мірнымі жыхарамі.

“Бойня №5”  – антываенны раман, напісаны, па вызначэнню самога Вонэгута, у  “тэлеграфічна-шызафрэнічным стылі”. У першыя гады пасля выхаду раман зазнаваў цэнзуру ў ЗША.

На думку перакладчыка, “Бойня №5” будзе цікавай кожнаму, каму блізкая сусветная класіка ХХ стагоддзя, а таксама аматарам навуковай фантастыкі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч

2 снежня ў Лідзе памёр кіраўнік літаб’яднання «Суквецце», паэт і журналіст Алесь Мацулевіч. Як паведамляе газета...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»

Гісторык Андрэй Катлярчук у сваім фэйсбуку распавядае пра справу «Беларускага нацыянальнага цэнтра» і інжынера...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»

Хто такія беларусы як нацыя, і куды мы ідзем? «Салідарнасць» аналізуе беларускі нацыянальны характар і спрабуе знайсці...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян

Усходняя Беларусь лічыцца не надта багатай на гістарычныя славутасці. Але варта наведаць Смаляны на ўскрайку Віцебшчыны,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
    Гісторыя
    Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Гісторыя
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура Беларуская мова
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча

Афіша

  • 04.12 — 03.12

    Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип