У цэнтры Мінска пройдзе працэсція Божага цела пасля двухгадовага перапынку

Гарадскія ўлады дазволілі католікам правесці працэсію па праспекце Незалежнасці ў бліжэйшую нядзелю — 29 мая.


2bc8d6797b7fa1c31212cb293c1805a8_XL.jpg

Папярэднія два гады ў Мінску агульнагарадскія працэсіі не праводзіліся. Афіцыйнай прычынай была пандэмія каронавіруса. У Гродне, дзе таксама звычайна праходзілі шматтысячныя працэсіі Божага Цела, пакуль не паведамляюць аб

Касцёл атрымаў дазвол ад гарадскіх уладаў на тое, каб працэсія прайшла па цэнтры Мінска: ад храма Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы па праспекце Незалежнасці да касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвонага касцёла) на плошчы Незалежнасці. Пра гэта паведамілі вернікам 22 траўня пробашчы сталічных парафій.

Пачатак агульнагарадской працэсіі запланаваны пасля святой Імшы ў касцёле на Залатой Горцы на 9.00. У іншых каталіцкіх храмах Мінска ранішнія службы ў гэты дзень адмяняюцца.

Звычайна ў працэсіях Божага Цела ў Мінску ўдзельнічаюць тысячы чалавек, таксама працэсіі праходзяць у абласных і раённых цэнтрах, у сельскіх населеных пунктах, дзе ёсць каталіцкія парафіі. Вернікі выходзяць на вуліцы, каб засведчыць аб сваёй веры, аб Божай любові і прасіць дабраславення для ўсяго народа.

Аднак папярэднія два гады ў Мінску агульнагарадскія працэсіі не праводзіліся. Афіцыйнай прычынай была пандэмія каронавіруса.