Cёння адбудзецца прэзентацыя бразыльскага каверу на Rising Arrows — бадай, найвядомейшую кампазіцыю Gods Tower

11.07.2021 Музыка

Добрая навіна для аматараў мэталу і ўвогуле беларускай (і бразільскай) музыкі. Сення а 20-ай па менскім часе глядзіце гутарку з лідарамі гуртоў — Уладзіславам Наважылавым (Lesley Knife) і Рабэрту Індзіў (Roberto Índio).


Кавер.jpg

Прамы эфір адбудзецца ў інстаграме суполкі «Беларусы ў Бразіліі» і будзе праходзіць на ангельскай мове.

Ва ўсіх ахвотных есць магчамасць далучыцца, паслухаць размову музыкаў ды задаць свае пытаньні пра беларускі й бразыльскі мэтал.