Брэсцкі абласны краязнаўчы музей у час акцыі “Брэст – культурная сталіца” правядзе ў 2015 годзе цыкл трохдзённых выставак аднаго прадмета “Унікальны экспанат”, паведамілі карэспандэнту БелТА ва ўстанове культуры.
Гэтым праектам музей прадаставіць наведвальнікам унікальную магчымасць убачыць адзін музейны прадмет, які захоўваецца ў фондах і раней ніколі не выстаўляўся. Прадметы, адабраныя для цыкла выставак, па аб’ектыўных прычынах не трапілі ў асноўную экспазіцыю. Пры гэтым яны маюць гістарычную, мастацкую і мемарыяльную каштоўнасць. Рарытэты з фондаў пакажуць толькі на тры дні з тым, каб у мэтах забеспячэння іх захаванасці зноў скрыць ад свету на дзесяцігоддзі.
Прэзентацыя праекта “Унікальны экспанат” адбудзецца 3 красавіка.
Гасцям прадставяць сапраўды рэдкі музейны прадмет, які больш як 700 гадоў захоўвае гісторыю горада. Жадаючы захаваць інтрыгу, музейшчыкі не гавораць, які менавіта экспанат будзе выстаўлены. Вядома толькі, што для яго паказу на выстаўцы будуць прыняты беспрэцэдэнтныя меры аховы і створаны неабходныя кліматычныя ўмовы экспанавання.
Прэзентацыя будзе праходзіць у выглядзе тэатралізаванага паказу, у час якога адбудзецца сімвалічная сустрэча двух граданачальнікаў – сярэдневяковага Бярэсця і сучаснага Брэста. У якасці спецыяльнага госця на мерапрыемстве выступіць удзельнік конкурсу “Еўрабачанне” Тэа. Білеты на прэзентацыю праекта, колькасць якіх абмежавана, можна будзе набыць толькі па папярэдніх заяўках. Выстаўка аднаго прадмета будзе працаваць 4 і 5 красавіка, калі экспанат змогуць убачыць усе жадаючыя.
Всего в этом году запланировано провести три выставки из цикла “Уникальный экспонат”.
Святлана Вячорка, Брэст
Тэгі: Брэст