З новага выпуску на канале Андрэя Хадановіча даведаемся пра беларускага яўрэйскага літаратара Мойшэ Кульбака і яго раман пра Менск «Зэлмэняне».
Чаму літаратар пакінуў Вільню і абраў савецкую Беларусь? Як паўставалі беларускія пераклады рамана «Зэлмэняне» («Зэльманцы»)? Чаму «Зэлмэняне» — гэта проза паэта? Як у кнізе апісваецца Менск амаль 100-гадовай даўніны? Хто робіцца правобразамі персанажаў рамана «Зэлмэняне»? Чаму паэма «Райсн» (Беларусь) — гэта шчымлівае прызнанне ў любові да роднай зямлі? Што здарылася з сям’ёй Кульбака пасля арышту і смерці аўтара? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.
Бонус. Чытанне верша Кульбака на ідыш ад перакладчыка Сяргея Шупы.
Чытайце яшчэ: Месія з роду Кульбак. 125 гадоў таму нарадзіўся вядомы яўрэйскі паэт