«Настрой святочны!» У Будславе распачаўся агульнабеларускі фэст (Фотарэпартаж)

05.07.2024 Рэлігія

Пад дэвізам «Найсвяцейшае Сэрца Езуса — супакой і паяднанне нашае» ў Будславе сёння распачаўся агульнабеларускі фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай. Паказваем у нашым фотарэпартажы, як праходзіць фэст.


Budslau-001.jpgБудслаўскі фэст 2024

«Пілігрымы ўсе гераічна дайшлі, моклі пад дажджом апошнія кіламетры. Настрой святочны! На гандлёвых майданчыках за ахвяраванні можна пакаштаваць смачнай кавы, слодычаў самаробных, усім, хто стаміўся пасля доўгай дарогі. Пад імшу вылезла сонейка», — распавяла адна з удзельніц фэсту.

Budslau-002.jpg

Budslau-02.jpg

Budslau-01.jpg

Budslau-04.jpg

Budslau-05.jpg

Budslau-06.jpg

Budslau-07.jpg

Budslau-08.jpg

Budslau-09.jpg

Budslau-11.jpg

Урачыстасці працягнуцца заўтра, 6 ліпеня.

Вось якая праграма чакае ўдзельнікаў фэсту:

  • 0.00 — святая Імша (цэлебруе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
  • 2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (каардынацыйная група настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў)
  • 6.00 — Боская Літургія Грэка-Каталіцкай Царквы (базыліка, алтар святога Францішка)
  • 7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 8.00 — святая Імша ў базыліцы (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
  • 9.00 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі)
  • 10.00 — тэматычныя канферэнцыі:
  • Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі" (айцец Андрэй Авен OCD)
  • «Інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса — юбілей 125-годдзя» (Аліна Новікава)
  • 11.00 — святая Імша (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч)на заканчэнне — Эўхарыстычная працэсія і інтранізацыя: прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса (Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.

На паратале Catholic.by вядзецца прамая трансляцыя цэлебрацый з Будслава.