Ужо сёння! Майстар-клас «Будзьма экалагічнымі!» па пашыве шопера

Крама беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by працягвае дарыць вам карысныя сустрэчы з цікавымі людзьмі!




Пераходзім ад тэарэтычных разважанняў да практыкі: разам с сузаснавальніцай творчай майстэрні Terram Album Анастасіяй Комлік-Ямацінай і беларускім джазмэнам, саксафаністам Паўлам Аракелянам шыем з непатрэбных рэчаў зручны і стыльны шопер для паходаў у крамы і адмаўляемся ад пластыкавых пакункаў.

Нагадваем, што нашымі ранейшымі гасцямі і экспертамі былі фітнес-інструктар, адукатарка і стыліст. І вось зараз, мы  моцныя, стойкія і модныя – а, значыць, самы час парупіцца пра наваколле!

Далучайцеся 16 ліпеня у 16.30 гадзіне!

Трансляцыя будзе адбывацца ў сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте і YouTube.