Летнія анлайны ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» і крамы беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by працягваюцца! На папярэдніх мы высвятлялі, як захаваць і палепшыць свой фізічны і душэўны стан падчас выпрабаванняў пандэміяй і сацыяльнай ізаляцыяй, а зараз самы час каб парупіцца пра знешнасць.
Наша госця — знаўца беларускай моды, вывучае яе гісторыю і нацыянальны код у вопратцы. Юлія распавядзе, як стварыць свой уласны стыльны вобраз, дадаўшы адметных і яркіх элементаў роднай культуры, а, можа, і самому стаць стваральнікам модных трэндаў.
Вас чакае
— падарожжа ў свет беларускай моды
— знаёмства з сучаснымі дызайнерамі і калекцыямі, якія актыўна выкарыстоўваюць адметнасці роднай культуры
— практычныя парады і «разборы» канкрэтных вобразаў
Не губляйце шанец задаць пытанне эксперту ў жывым эфіры!
Далучайцеся 9 ліпеня а 16-й гадзіне!
Трансляцыя будзе адбывацца ў сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте і YouTube.
Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!