Стабільна трымаюцца ў трэндзе студэнты ды выкладчыкі гістфака Гомельскага Дзяржаўнага Універсітэта, якія на мінулым тыдні адзначылі дзень гісторыка. Пра з’яўленне ў сеціве пераапрацоўкі відэароліка “Будзьма беларусамі!” паведаміў партал Клічнік.інфо. Аўтары – група творчых студэнтаў, імёны якіх мы просім паведаміць для пазнакі (пры жаданні) нам на рэдакцыйную скрыню razam@budzma.org.
Гомельскі гістфак – адзін з самых крэатыўных факультэтаў ГДУ, вядомы сваімі бліскучымі выступамі на першакурсніках. Стабільна мае высокія ўзнагароды і суправаджаючыя іх час ад часу скандалы (як у 2001 годзе, калі камандзе гістфака далі першае месца не гледзячы на колькасны перабор удзельнікаў і каньюктуру). Глядзець адзін з пераможных выступаў (па-беларуску!!) можна Ўкантакце.