Ужо сёння! «Будзьма стойкімі!»: анлайн-сустрэча з псіхолагам

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і крама беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by запрашаюць 24 чэрвеня а 16-й гадзіне на анлайн-сустрэчу «Будзьма стойкімі!».

maket-selfisolatiom-2.jpg

Гэта будзе ўжо другі анлайн з серыі «Будзьма дома!», на якім вы дазнаецеся, як захаваць здаровы розум і душэўны спакой, калі ўсе дома кожны дзень.

Падчас анлайну мы высветлім:

- Чым небяспечная сацыяльная ізаляцыя?
- Як своечасова ў сабе дыягнаставаць яе негатыўны ўплыў?
- Як пераадолець негатыўныя наступствы самому і дапамагчы сваім блізкім?
- Як мяняецца свет дзіцяці і што з гэтым рабіць?

І шмат іншага! Вы зможаце задаць сваё пытанне эксперту ў жывым эфіры.

Госць — Валянціна Чэкан — спікер-коўч праекта TEDx Niamiha, выкладчык, ментар ад крамы беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by

Вядучая — Руся — спявачка, даследчыца беларускіх архаічных спеваў

Анлайнім разам 24.06.2020 у 16.00!

Далучайцеся!

Трансляцыя будзе адбывацца ў сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте і YouTube.



Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!