Больш беларускіх словаў, новыя малюнкі – вялікі набор паштовак з серыі “Не маўчы па-беларуску” ад “Будзьма!” ужо ў продажы! Камплект складаецца з найбольш папулярных паштовак, на якія кампанія атрымала найбольш ухвальных адозваў ад чытачоў – гэта цудоўныя тэматычныя малюнкі з назвамі вопраткі, ежы, жывёл, колераў, раслін, мэблі і нават канцылярскіх прыладаў. А новыя паштоўкі будуць распавядаць пра эмоцыі і з чаго складаецца аўтамабіль.
Вясёлыя і крэатыўныя малюнкі для паштовак, як і раней, стварыла Дар’я Мандзік, аўтарка ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску”, а дызайн – кіраўнік студыі “Адліга” Анатоль Лазар.
Шукайце новы набор паштовак “Не маўчы па-беларуску!” у мінскіх кнігарнях, ды памятайце, што зашмат словаў па-беларуску не бывае!
“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72:
“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;
“Веды”, вул. К.Маркса, 36;
“Цэнтральная кнігарня”, пр-т Незалежнасці, 19;
Этна-крама “Рагна”, вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22;
“Эўрыка”, вул. Куйбышава, 75;
“Светач”, пр-т Пераможцаў, 11;
Бабруйск
“Крыніца ведаў” (вул. М. Горкага, 31).
Віцебск
Кнігарня “Светач” (вул. Кірава, 10).
Гародня
“Цудоўня” (вул. Вялікая Траецкая, 16),
Пра новыя пункты продажу ў сталіцы і абласных цэнтрах будзе паведамлена дадаткова.