Будзьма ў Маскве: прэзэнтацыя сёмага нумара альманаха “Скарыніч”

У суботу, 13 сьнежня, у будынку Маскоўскай бібліятэкі ўкраінскай літаратуры адбылася прэзэнтацыя сёмага нумару альманаха “Скарыніч”.Альманах “Скарыніч” выдаецца Маскоўскай грамадой беларускай культуры імя Францішка Скарыны з 1991 года. На старонках “Скарыніча” публікуюцца гістарычныя дакумэнты з жыцьця беларускай дыяспары ў сталіцы Расеі, артыкулы і эсэ датычна жыцьця беларусаў у Маскве і расейска-беларускіх адносінаў. Некаторыя дакумэнты публікуюцца ўпершыню.

Нязьменным кіраўніком праекта выступае яго ініцыятар вядомы беларускі маскоўскі інтэлектуал і літаратуразнаўца Аляксей Каўка.

Прысутнічалі госьці з украінскай і русінскай дыяспары Масквы. Сваім мерапрыемствам стваральнікі “Скарыніча” выказваюць сваю падтрымку кампаніі “Будзьма“.

Сёмы нумар альманаха даступны ў электронным выглядзе ў інтэрнэце:

https://www.cajcyc.org/roznaje/Skarynic_7-2008.pdf