Віцебскага арганізатара культурных праектаў Уладзіміра Булаўскага пакаралі 7-сутачным арыштам

Уладзімір Булаўскі — вядомы віцебскі актывіст і арганізатар культурных праектаў. Яго затрымалі 26 лістапада і змясцілі ў Віцебскі ІЧУ да суда. 


photo_2021-11-29_16-22-52.jpg


Праваабаронцы паведамляюць, што сёння над Булаўскім прайшоў суд, вынікам якога стаў 7-сутачны арышт. Артыкул, па якім судзілі актывіста, дакладна невядомы. Але, верагодна, арыштавалі Булаўскага за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» па арт. 19.11 КаАП. Таксама паведамляюць, што для Уладзіміра сёння прынялі перадачу.