• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.03.2023 | Грамадства Літаратура

Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці

У варшаўскім Музеі вольнай Белраусі адбылася прэзентацыя кнігі «Алесь». Яна з’явілася дзякуючы выдавецтву «Полацкія лабірынты», пад патранажам Беларускага ПЭНа і сталася фактычна мемуарамі нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, — пішуць sn-plus.


ales-fota-darja-roskac.jpeg
Фота Дар’і Роскач

Пагутарылі з лідаркай ПЭНа, каардынатарам рэдакцыйнай групы Таццянай Нядбай:

— Ад моманту з’яўлення ідэі кнігі і да яе рэалізацыі прайшоў месяц: праца пачалася неўзабаве пасля навіны пра тое, што Бяляцкі стаўся набеліянтам і была надрукаваная да цырымоніі ўзнагароджання ў Осла.

Алесь, знаходзячыся за кратамі, даў згоду на выкарыстанне раней напісаных ім тэкстаў, інтэрвію, дакументаў з асабістага архіва... Мы вельмі ўдзячныя таксама за дапамогу і спрыянне ягонай жонцы, Наталлі Пінчук. Наша каманда перапрацавала вялізны масіў інфармацыі і ўпарадкавала яго ў аўтабіяграфічна-мемуарным ключы.

Канечне, такая кампазіцыя патрабавала значнай рэдактуры, але ў цэлым гэта кніга і пра Алеся, і адначасова — кніга менавіта Алесева. Тут ягоны голас, літаратурны стыль, тут гісторыя сталення асобы, арганічна ўпісанай ў палатно найноўшай беларускай гісторыі. Бо Бяляцкі ад самага пачатку нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння канца 1980-х апынуўся ў эпіцэнтры палітычных, грамадскіх, літаратурных працэсаў.

Вельмі цікава пачуць ацэнкі эпохі не проста ад сучасніка, а — актыўнага яе ўдзельніка, уведаць не проста малавядомыя факты, але і дэталі, драбніцы закулісся таго часу з вельмі учэпістай, проста фенаменальнай памяці Алеся. У выніку маем не паўтор раней створанага, а — новы твор.

Сувядоўца імпрэзы Наталля Пінчук пачала вечарыну з цытавання мемуарнага фрагмента:

«...На грошы, заробленыя ў будаўнічым атрадзе, я выправіўся ў вандроўку па гістарычных мясьцінах Беларусі. Дзе на маршрутных аўтобусах, дзе «аўтастопам», дзе пехам. Уражаньняў было шмат. Галоўнае — беларуская мова жыве! У адрозьненьне ад цяперашняга часу, на ёй сапраўды размаўлялі ў вёсках і мястэчках, амаль паўсюль.

Пашанцавала пабываць і ў Мікалаеўшчыне, «родным куце» Якуба Коласа. Якраз набліжалася 100-годзьдзе песьняра, вось там і працавалі над нейкай адмысловай замовай мастакі. Самым актыўным зь іх быў Мікола Купава. Мяне ўразіла ягоная беларуская мова. Гэта і стала прычынай знаёмства.

Мікола спытаў:

— Як цябе завуць?

— Саша.

— Не, цябе завуць ня Саша, тваё імя — Алесь.

З таго моманту нашая мова, беларушчына, незалежная Беларусь сталі для мяне галоўным на ўсё астатняе жыцьцё».

Сёньняшні Нобелеўскі лаўрэат вядомы перадусім як праваабаронца. Кніга ж паказвае шматвымернасьць ягонай асобы. Алесь Бяляцкі — гэта і літаратурны крытык, таленавіты публіцыст, дзеяч нацыянальнага і рэлігійнага адраджэння, палітык, філосаф, публіцыст, гісторык, мэнэджар...

artur-mihalski.jpg
Выступае амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі. Вялі сустрэчу Наталля Пінчук і Таццяна Нядбай. Фота: Reform.by.

Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі у прыватнасці зазаначыў:

— Бяляцкі — гэта ікона Беларусі. Алесь праз сваю нобелеўскую ўзнагароду сказаў усяму свету, што адбываецца з яго краінай. Ён гаворыць пра гэта і ў сваёй кнізе... Ёсць такая надзея і ў мяне, і ў шматлікіх беларускіх сэрцах жыве надзея, што Беларусь будзе незалежнай дзяржавай, а значыць — нам, нашым народам-суседзям не трэба ніякіх муроў. І так будзе.

Словы салідарнасці з палітзняволенымі, дэмакратычнай Беларуссю выказалі былы дырэктар Польскага інстытуту ў Мінску Цэзары Карпіньскі, былая кіраўнічка Хельсінкскага фонда правоў чалавека ў Варшаве Данута Пшывара, супрацоўніца гэтага фонда Вольга Саламатава.

Вядомы польскі сябра Беларусі і даўні калега Алеся Бяляцкага Лукаш Бырскі:

— Каб зараз можна было праз нейкі зум пагаварыць з ім, я б сказаў Алесю: атрымаў тваю кніжку — уражвае глыбіня, але не паспеў прачытаць да канца, як ты — трыста тамоў сваёй крымінальнай справы. Розніца, аднак, у тым, што ў той «справе» лухта, а ў тваіх радках гістарычная праўда. Я чытаю цябе і адчуваю — гэта размова пра тое, як сцежка спачатку паступова пераўтвараецца ў вузкую, звілістую сцежку, потым небяспечную дарожку, а далей — ужо бальшак... З якога не звярнуць. Сапраўды, дэмакратыя складана прыжываецца ў свеце, але як і ты — веру: яна пераможа, і ты хутка будзеш на свабодзе.

А вось што сказаў на прэзентацыі супрацоўнік праваабарончага цэнтра «В***а» і каардынатар кампаніі супраць смяротнага пакарання Андрэй Палуда:

— Я маю гонар быць паплечнікам Бяляцкага ў праваабарончай дзейнасці — ён маральны і прафесійны прыклад для ўсіх нас. Таму праваабарончы цэнтр і працягвае дзейнічаць, працягвае рабіць ягоную справу, хоць Алесь і некалькі нашых калег апынуліся за кратамі.

Шмат чаму вучыўся ў яго — гэта настаўнік з вялікай літары.

Калі пачалася вайна ва Украіне, я быў якраз там. І эмацыйна вырашыў застацца, дапамагаць суседзям у вырашэнні гуманітарнага крызісу. Але ў пэўны момант зразумеў: усё, што мог і магу аддаць Украіне, — аддаю, але — чаму не Беларусі? Алесь казаў: трэба ўвесь час любіць Беларусь, трымаць яе ў фокусе, жыць у ёй. І ён гэта працягвае рабіць — жыве там, і голасам сваім — зараз з-за кратаў, сваім лёсам жывіць нашую Радзіму.

Публіцыст Віталь Цыганкоў падсумаваў:

— Алесь Бяляцкі — чалавек не тунэльнага мышлення, а філосаф з шырокім светапоглядам. Мы нярэдка сустракаем людзей з «тунэльным мышленнем» на самых розных узроўнях, калі чалавек глядзіць на свет выключна з інтарэсаў сваёй прафесіі, сваіх палітычных поглядаў, сваіх інтарэсаў

Бяляцкі — не зацыклены на чымсьці адным, шырыні ягоных поглядаў, безумоўна, спрыяе тое, што ён не толькі праваабаронца, але і пісьменнік, палітык (у 90-я), падпольшчык (у 80-я).

І ён заўсёды разумеў, што ў нашых канкрэтных умовах барацьба за правы чалавека — гэта і барацьба за нацыянальную ідэнтычнасць, за права быць самім сабой, беларусамі. Але змаганне за нацыянальныя каштоўнасці Бяляцкі заўсёды праводзіў праз узвышэнне свайго, а не прыніжэнне іншага, суседскага.

У дзейнасці праваабарончага цэнтру мне заўсёды падабалася тое, што яны дапамагалі ўсім людзям, чые правы былі парушаныя. Не толькі ўразлівым групам, але і ўсім грамадзянам, у тым ліку далёкім ад дэмакратычных поглядаў.

Бяляцкаму ўласцівае тое, што я б назваў інтэлектуальнай смеласцю. Здаецца, ён адзін з нямногіх, хто мог бы сказаць у апошнім слове з залы суду пра неабходнасць нацыянальнага прымірэння. Бо пра многіх іншых маглі б падумаць, што «вось чалавека зламалі, і ён прымушаны так казаць». Але не пра Бяляцкага. Пра яго — улічваючы ўсю ягоную біяграфію і ягоную нязломнасць падчас папярэдніх адсідак — ніхто так не скажа.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 11.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 11.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 11.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 11.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне
  • 11.06 — 15.06Выстава «Я хачу дадому» ў Вільні

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип