Для знатакоў мастацкай эстэтыкі міжваеннага перыяду. У перыяд з 26 па 29 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца серыя бясплатных экскурсій па выставе “Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне”.
Запрашаем усіх, хто жадае
• даведацца, чаму імёны Эрнст Барлах і Кетэ Кольвіц трывала ўвайшлі ў сусветную гісторыю мастацтва;
• зразумець ідэйную аснову экспрэсіянізму міжваеннага перыяду;
• правесці час сярод скульптуры і графікі.
Экскурсію правядуць музейныя валанцёры, яе падрыхтоўка ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка Аліны Стралкоўскай.
Даты і час:
26 кастрычніка (чацвер) а 18-й гадзіне. Экскурсію праводзіць Анастасія Тур.
27 кастрычніка (пятніца) а 18-й гадзіне. Экскурсію праводзіць Кірыл Худаешка.
28 кастрычніка (субота) а 14-й гадзіне. Экскурсію праводзіць Святлана Сенкавец.
29 кастрычніка (нядзеля) а 15-й гадзіне. Экскурсію праводзіць Аляксандра Селях.