• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.12.2018 | Грамадства

Прыўкрасная Беларусь будучыні — за што змагаемся, сябры?

Змаганне, змаганне, беларушчына і яшчэ раз змаганне. Нехта кажа пра мову, а нехта — пра ІТ краіну. А хтосьці проста хоча легалайзу і кіслотна глядзець на мясцовыя цудоўныя лясы краіны. Але калі шчыра, то якой вы яе бачыце — тую самую мройную, фантастычную Беларусь будучыні? За што змаганне, сябры?

 Адсутнасць хаця б агульнага грунту бачання прывяла да таго, што паколькі кожны бачыць гэтую Беларусь абсалютна па-свойму, у нас няма магчымасці аб’яднацца адным фронтам дзеля агульнай мары. Як у той байцы вядомай — кожны ў свой бок, а воз і цяпер там. Дык, можа, надышоў час для сяброўскага, агульнага шэрынгу свайго бачання? Так і дыскус нейкі з’явіцца, а там… агульная ідэя і стратэгія? Я ведаю, што вы скажаце: дык пастаянна ж нейкія сталы круглыя, нейкія тыпу крутыя людзі там балакаюць разумныя рэчы і выдаюць за правільныя, усеагульныя мары. Але ж неяк гэта не працуе ад слова “зусім”. У пытанні будучай краіны сваё слова мае кожны, таму заклікаю: пасля прачытання гэтага артыкула пад хэштэгам #будзьмамройнымі распавядзіце пра ўласную Беларусь мары.

Я асабіста паклаў на беларускую журналістыку і грамадска-палітычную дзейнасць ужо 7 гадоў — маленькі крок для жыцця, але неслабы для маіх 22. Але ж мадэлі той самай смачнай, ідэальнай Беларусі я чуў з самага дзяцінства — фартуна нарадзіцца ў колах нацыеарыентаваных людзей. Многія гады я правёў ва ўсмоктванні і фармаванні сваёй, асабістай Беларусі мары. Трэба ж надаваць сэнсы сваім бессэнсоўным дзеянням!

Погляды з часам змяняюцца, эвалюцыянуюць, таму казаць пра канчатковасць мараў будзе неразумна, як і выдаваць мой погляд за панацэю. Мы ўсе людзі са сваімі меркаваннямі, таму няма тут галоўнай і ідэальнай формулы. Але пры гэтым менавіта агучванне і абмеркаванне ідэй прыводзіць да кампрамісу і рэалістычнага бачання сітуацыі і вектара развіцця. Свет змяняюць ідэалісты, дык давайце разам хоць на імгненне імі станем! Дык якой можна ўявіць тую самую Беларусь, з якой не хочацца з’язджаць? Паехалі!

Пачнём з таго, што для мяне Беларусь мары — краіна ідэй. Месца, дзе ідэйны чалавек заўсёды знойдзе аднадумцаў і будзе мець магчымасць гэта рэалізаваць, бо ў гэтай самай рэспубліцы Мроя будзе выдатная сістэма падтрымкі стартапаў і цікавых праектаў. Тое самае тычыцца і малога бізнесу — не будзе жорсткіх законаў і перашкод адчыніць маленькую ўтульную кавярню са сваімі цікавымі канцэпцыямі і напоямі.

Адукацыя будзе мець не фармальную, а ідэйную і канцэптуальную місію — прасторы для САПРАЎДНЫХ даследаванняў і пошукаў новых поглядаў і падыходаў, а не абавязалаўка дзеля паперкі і завучванне старых тэксцікаў, каб паставіць галачку ў справаздачы.

У маёй Беларусі мары будуць паважаць аўтарскае права і мясцовых творцаў, што нарэшце дасць магчымасць жыць творчасцю вялікай колькасці людзей. Не будзе жорсткай цэнзуры і перашкод для асабістай рэкламы і прасоўвання. Ды і нават у пераходах перастануць ганяць музыкаў, бо вельмі частка менавіта адтуль паўстаюць сапраўдныя зоркі.

Гэтая Беларусь мае павагу да сябе, сваёй гісторыі, але пры гэтым любіць сяброў і не спрабуе вынішчыць нацыянальныя і іншыя меншасці, што жывуць у гэтай краіне.

Прыўкрасная Беларусь будучыні мае здаровую эканоміку, адэкватную дэмакратыю і створаная для таго, каб людзі жылі, мелі свае мары і маглі ствараць, радавацца жыццю, а не выжываць і паразітаваць на тым, што засталося.

Мая Беларусь будзе думаць аб сваёй будучыні, не цурацца найлепшага, што дае прагрэс, але і не перастане трымацца найлепшых сваіх традыцый альбо створыць новыя.

У гэтай Беларусі гарады — не проста прасторы для сну, а маленькія камуны, якія ўражваюць разнастайнасцю і ўтульнасцю, асабліва падчас святаў. Чалавечнасць і ідэйнасць, а не фармалізм і дэкарацыі па раскладзе.

Беларусь будучыні жыве і стракаціць колерам, захоўвае спадчыну і мае добры густ. Яна існуе для людзей і ствараецца тымі, хто тут жыве і хоча зрабіць свой унёсак у паляпшэнне гэтага агульнага дому.

Беларусь — гэта не толькі Мінск, але і рэгіёны, дзе ў кожнага мястэчка будзе свая непаўторнасць, у якой захочацца застацца даўжэй ці ўвогуле без перашкодаў для жыцця там пасяліцца.

У гэтай Беларусі будучыні будзе жыць каханне, паэзія і хараство замест шэрасці, падманаў і нянавісці.

І ўрэшце, Беларусь будучыні будзе радая ўсім добразычліўцам, але і бязлітасная да ворагаў.

Вядома, гэтая мадэль — усяго толькі вяршыня айсберга таго, што можна было б апісаць і ўявіць у будучай Беларусі, каб яна стала сапраўды найлепшай краінай для жыцця. Насамрэч нават аб’ектыўна ў краіне ёсць патэнцыял, але пакуль што яго паспяхова не заўважаюць і амаль нічога не робяць. Няма еднасці, адзінай высокай мэты, усё коўзаецца недзе ўнізе, ціха, слабенька і брудна. Дык давайце больш ідэй і мараў, панове! Можа, менавіта тады, калі мы пачнём верыць, бачыць, яднацца і ствараць нешта сапраўды класнае, калі-небудзь і настане тая Беларусь, якую мы ўсе разам у той ці іншай ступені захочам пабачыць!

А якая прыўкрасная будучая Беларусь для вас? Давайце дзяліцца поглядамі, ідэямі і абмяркоўваць!

 

Багдан Сакалоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску

Выдавецтва «Scotland Street Press» анансавала пачатак перадзамовы на кнігу «Зекамерон» Максіма Знака. Выхад кнігі прызначаны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип