• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.01.2015 | Граблі гісторыі

Беларусь — чырвоная Данія

1 студзеня 1919 г. у Смаленску была створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.

Згодна з маніфестам, выдадзеным з гэтай нагоды, наша краіна абвяшчалася “Распублікай працоўнаго народу рабочых, селянскае бядноты і чырвонаармейцаў”. Аднак, нягледзячы на класавы характар новай дзяржавы, бальшавікі доўгі час не мелі акрэсленай эканамічнай палітыкі. Гэта дазволіла беларускім нацыянал-камуністам выпрацаваць і рэалізаваць уласную канцэпцыю эканамічнага развіцця краіны, якая мала нагадвала агульнапрынятую методыку дасягнення камунізму.

Са школьных падручнікаў памятаем, што вясной 1921 года на X з’ездзе РКП(б) палітыка ваеннага камунізму была заменена новай эканамічнай палітыкай. У Беларусі гэтая палітыка набыла своеасаблівыя рысы, найперш дзякуючы канцэпцыі “Беларусь — чырвоная Данія”, якая прадугледжвала перайманне паспяховага вопыту развіцця дацкай сельскай гаспадаркі беларусамі.

Вывучаць досвед скандынаўскіх краін, які можна было б прымяніць у Беларусі, пачалі яшчэ ў дарэвалюцыйны час. У 1909 годзе ў “Нашай Ніве” быў надрукаваны артыкул Аляксандра Уласава “Сельская гаспадарка ў Даніі”, у якім ён правёў падрабязны аналіз зямельнага пытання і арганізацыі вядзення сельскай гаспадаркі. Гэтак жа аналізаваліся Новая Зеландыя і Ірландыя, аднак менавіта Дацкае каралеўства з’яўлялася найбольш блізкім да Беларусі па геаграфічных прыкметах.

У 1913 годзе да ўлады ў Даніі прыйшлі сацыял-лібералы і сацыял-дэмакраты, якія пачалі ажыццяўленне рэформаў ва ўсіх сферах, у тым ліку і ў сельскай гаспадарцы. У 1919 годзе адбылося паспяховае правядзенне зямельнай рэформы, якая дазволіла пераразмеркаваць зямельныя ўчасткі на карысць дробных гаспадарак. Такія надзелы апрацоўваліся самімі гаспадарамі пры дапамозе разнастайных сельскагаспадарчых машын, што дазваляла атрымліваць вялікія ўраджаі.

Гэты паспяховы досвед аграрнай палітыкі дацкіх сацыялістаў і быў улічаны беларускімі спецыялістамі пры распрацоўцы канцэпцыі “Беларусь — чырвоная Данія”. Меркавалася, што Беларусь, як малая краіна, якая не мае ўласнай нафты, газу ды іншых каштоўнасцяў, можа паспяхова развівацца, засяродзіўшыся на эфектыўным развіцці асобных галін сельскай гаспадаркі, напрыклад, малочнай ці свіной жывёлагадоўлі.

Звычайна, палітыку па ператварэнні Беларусі ў “чырвоную Данію” атаясамліваюць з асобай Дзмітрыя Прышчэпава, які на той час займаў пасаду наркама земляробства. Яе праціўнікі з ліку артадаксальных бальшавікоў нават прыдумалі абразлівую мянушку – “прышчэпаўшчына”, якая пасля будзе красавацца ў загалоўках “выкрывальніцкіх” артыкулаў.

Насамрэч жа, кола людзей, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы і ажыццяўленні гэтай палітыкі, было куды больш шырокім. Сярод людзей, што спрычыніліся да “адатчанівання” беларускай вёскі былі ўжо добра вядомыя Аркадзь Смоліч, Гаўрыла Гарэцкі, Іван Кіслякоў, Радзівон Бонч-Асмалоўскі ды іншыя.

Менавіта імі быў распрацаваны першы ў гісторыі перспектыўны план пяцігадовага (1925/1926-1929/1930 гг.) аднаўлення і развіцця сельскай і лясной гаспадаркі. План прадугледжваў не фарсіраваны шлях, які фактычна знішчыў беларускую вёску ў 1930-х, а эвалюцыйны, які прадугледжваў паступовае развіццё.

Дзяржаўная падтрымка, льготныя умовы, свабода выбару формаў землекарыстання ды іншыя “плюшкі” ў хуткім часе далі плён: пачалося інтэнсіўнае развіццё прыватных гаспадарак.

Канцэпцыя, на жаль, была рэалізаваная толькі часткова і спыненая ў сувязі з пачаткам у СССР калектывізацыі і індустрыялізацыі. Але мы можам меркаваць пра узровень дасягненняў па тым шквале крытыкі, які абрынуўся на яе стваральнікаў.

У 1929 годзе на Першым усесаюзным з’ездзе аграрыяў-марксістаў канцэпцыя “Беларусь – чырвоная Данія” была ахарактарызаваная адраджэннем капіталізму на вёсцы. Стваральнікам узгадалі і цікавасць да прац нямецкіх эканамістаў, і адсылкі да досведу Даніі, Швецыі і Фінляндыі, арыентаванасць на Захад ды іншыя дробнабуржуазныя грахі.

Ва ўмовах разгортвання камандна-адміністрацыйнай сістэмы і знікнення рынкавых адносін, дадзеная праграма не толькі страчвала сваю актуальнасць, але рабілася варожай. Па-сутнасці, гэта быў працяг дарэвалюцыйнай эканомікі з арыентацыяй на мясцовую сыравіну. Яе стваральнікі абапіраліся на рэальныя эканамічныя мажлівасці і паказнікі, а не міфічныя. У іх уяўленні план і рынак былі не антыподамі, але ўзаемадапаўняльнымі рычагамі развіцця.

З пачаткам крывавых 30-х большасць тых, хто спрычыніўся да распрацоўкі і рэалізацыі ператварэння Беларусі ў “Чырвоную Данію”, стануць ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Нехта, як Гаўрыла Гарэцкі ці Іван Кіслякоў, перажывуць гэты страшны час і памруць пасля вайны. Астатніх жа чакала незайздросная доля. Маладыя і актыўныя, гэтыя людзі стварылі арыгінальную і самабытную праграму развіцця Беларусі, якая, на жаль, не змагла паказаць сябе напоўніцу.

Сённяшняя ж Данія – гэта высокаразвітая індустрыйна-аграрная краіна, жыхары якой лічацца аднымі з самых шчаслівых людзей у свеце.

Канстанцін Касяк

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

valiancina_shauchenka
Культура

«Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці

Зварот да Лукашэнкі, дваровыя сустрэчы, турэмны трэш і словы як тэрапія: пра выбітных сучасных беларускіх аўтараў...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»

Голда Мэір — жанчына-легенда. Прэм’ер-міністарка Ізраіля, якую называлі мамай усіх яўрэяў, прайшла да сваёй пасады...

Апошнія навіны

    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніткі супраціву»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Кіно
    Фільмы «Баба, Ваня і каза» і «Пасха Хрыстова» Дар’і Юркевіч сталі даступныя на платформе VODBLISK
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип