Беларускамоўныя дэтэктывы ў супермаркетах

У сваім жж-блогу Міраслаў Адамчык паведамляе пра выхад двух кніжак у серыі “Сучасны беларускі дэтэктыў”.

Серыя выходзіць у покет-фармаце і разлічана на продаж у гіпер- і супермаркетах.

Міраслаў Адамчык піша: “Спадзяемся, што кнігі паспяхова разыдуцца, а на заробленыя грошы мы прадоўжым выдаваць класічныя сучасныя беларускія дэтэктывы. На тыдні кнігі будуць у кожнай мінскай кнігарні і ва ўсіх супермаркетах”.