Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця адбудзецца 15 лістапада ў Гданьску

Абвешчана дата галоўнага свята беларускага слова! Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця — 2025 адбудзецца 15 лістапада ў Гданьску, піша Беларускі ПЭН.

Afiša

Дзе і калі?

Калі: 15 лістапада 2025 года (субота)

Дзе: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск, Польшча (plac Solidarności, 1)

Акрамя ўрачыстай цырымоніі, адбудуцца сустрэчы, дыскусіі ды іншыя падзеі, якія дазволяць паглыбіцца ў свет беларускай літаратуры.

Уваход на ўсе імпрэзы вольны!