• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
30.07.2014 | Замежжа

Беларуская Варшава

Варшаве пашчасціла з геаграфіяй: знаходжанне паміж двума цэнтрамі велічэзнай Рэчы Паспалітай (Кракавам і Вільняй) паспрыяла таму, што менавіта мазавецкі горад стаў новай палітычнай сталіцай польска-літоўскай дзяржавы. Каб уплываць на цэнтральную ўладу, кожны магнат з беларускіх земляў мусіў мець тут сваю рэзідэнцыю. Адсюль пачынаецца лучнасць нашых земляў з горадам на Вісле, якая не перарываецца да нашых часоў.

Радзівілаўскі (цяпер Прэзідэнцкі) палац

Магнацкі палац на гэтым месцы быў пабудаваны ў сярэдзіне XVII ст. і значную частку сваёй гісторыі (1674–1818 гг.) належаў прадстаўнікам нясвіжскай галіны Радзівілаў. У ХІХ ст. палац быў выкуплены для размяшчэння рэзідэнцыі намесніка Каралеўства Польскага; у наш час тут красуе Прэзідэнцкі палац, які варшавякі старой загартоўкі дагэтуль называюць не іначай як Радзівілаўскім.

Зазначым, што выконваў палац не толькі жылую і адміністрацыйную функцыю, але і культурную. У 1778 г. тут была паказаная першая польская опера “Ашчасліўленая галеча”, а у 1879 г. у сценах палаца было прэзентаванае знакавае палатно Яна Матэйкі “Грунвальдская бітва”.

 

Нацыянальны музей

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі музея займае манументальная карціна Яна Матэйкі “Грунвальдская бітва” (4,3*9,9 метра). Пабудаваная на дэталях вайсковага супрацьстаяння, выява дэманструе пераломны момант у разгортванні гераічнай бітвы.

Сярод экспанатаў музея не менш цікавай для беларусаў будзе і іншая батальная карціна – “Бітва пад Оршай” невядомага аўтара. Прыпыніцеся каля яе і паспрабуйце адшукаць Канстанціна Астрожскага! Задачка не з простых, калі ўлічыць, што вялікі гетман літоўскі на ёй выяўлены ажно тройчы!

У дадзеным музеі таксама варта не абмінуць партрэт вядомага садыста з Радзівілаў – Гераніма Фларыяна, карціну Валянціна Ваньковіча “Адам Міцкевіч на скале Аюдаг”, выяву смерці Барбары Радзівіл і, напэўна, галоўнае – твор Фердынанда Рушчыца “Зямля”, якую недарэмна ахрысцілі “сімвалам Беларусі ХХ стагоддзя”.

 

Музей Войска Польскага

Музей, прысвечаны гісторыі ўзброеных сіл Польшчы, быў заснаваны з ініцыятывы Юзафа Пілсудскага ў 1920 г.

Музейная экспазіцыя так і зіхаціць унікальнымі рэчамі: тут захоўваюцца шаблі Стэфана Баторыя, Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Юзафа Пілсудскага, сядло Напалеона Банапарта. На велізарнай пляцоўцы пад адкрытым небам захоўваюцца самалёты, танкі, верталёты і артылерыйскае ўзбраенне ХХ ст.

У экспазіцыі музея беларусам варта не абмінуць трафеі Грунвальдскай бітвы, капялюш і шматлікія асабістыя рэчы Тадэвуша Касцюшкі, а таксама паўтузіна гарматаў з нясвіжскай людвісарні. Апошнія паходзяць з канца XVI – пачатку XVII стагоддзяў, з часоў Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі.

 

Вялікі тэатр

Тэатр славіцца найвялікшай сцэнай для оперных пастановак у свеце, перад якой знаходзіцца зала імя Станіслава Манюшкі.

Манюшка нарадзіўся у фальварку Убель непадалёк ад Смілавічаў. Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у Мінску, пасля чаго значны час жыў у Вільні. У 1858 г. яго запрасілі дырыжорам, а пазней і дырэктарам варшаўскага опернага тэатра. Аўтар 20 опер і аперэт, трох балетаў і больш за 300 песень у творчасці часта выкарыстоўваў беларускі фальклор. Найбольш знакавай для нас з’яўляецца яго музычнае афармленне да п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка”, першага твора такога кшталту, дзе загучала беларуская мова.

Адзін з найбольш любімых варшавякамі кампазітараў быў пахаваны на ганаровым месцы Павонзак у 1872 г.

 

 

Месца пахавання Якуба Ясінскага

На правым беразе Віслы, на Каменкаўскіх могілках, сярод іншых апошніх абаронцаў варшаўскай Прагі 1794 г. знайшоў вечны спачын Якуб Ясінскі.

Генерал-лейтэнант Ясінскі быў адным з кіраўнікоў прайгранага паўстання. Ён доўгі час кіраваў узброенымі сіламі паўстанцаў у Вялікім Княстве Літоўскім, быў лідарам так званых “віленскіх якабінцаў”, якія заклікалі выкарыстаць вопыт французскай рэвалюцыі, выступалі за адмену прыгоннага права і аднаўленне федэратыўнай Рэчы Паспалітай у старых межах. Каб падбадзёрыць мясцовае насельніцтва на паўстанне, пісаў вершы на беларускай мове, кшталту вось гэтага:

                                   Пойдзем жыва да Касцюшкі,

                                   Рубаць будзем маскалюшкі!

                                   Няхай маскаль уступае,

                                   Няхай беларусаў знае!

Пад націскам кансерватыўных сіл быў адхілены ад кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі, аднак да апошняга не спыніў барацьбы!

 

Дом Адама Плуга

У гэтым доме (Новы Свят, 41) доўгі час жыў аматар беларушчыны, паэт, празаік, перакладчык і рэдактар варшаўскіх часопісаў Адам Плуг. Паходзіў ён са Случчыны, але апошнія 29 гадоў жыцця пражыў у Варшаве, дзе здабыў літаратурна-выдавецкую славу і аўтарытэт. На сённяшні дзень у горадзе можна знайсці і вуліцу ў яго гонар і бюст у касцёле Святога Крыжа. Пахаваны Адам на Павонзках.

 

Варшаўскі ўніверсітэт

У гэтым універсітэце 22 гады працаваў мовазнавец, этнолаг, фалькларыст і грамадскі дзеяч Яўхім Карскі. Ён не толькі навукова абгрунтаваў самастойнасць беларускай мовы і права беларускай нацыі на існаванне (пра гэта сведчыць галоўная работа яго жыцця – трохтомная манаграфія “Беларусы”), але і меў паспяховую адміністрацыйную кар’еру. З 1902 г. ён узначальваў тутэйшы гісторыка-філалагічны факультэт. Пазней стаў рэктарам Варшаўскага ўніверсітэта. Што праўда, яго кіраванне ўстановай выпала на няпросты рэвалюцыйны час, у сувязі з чым універсітэт закрылі на тры гады (1905–1908 гг.).

 http://www.xitek.com/newsite/uploads/allimg/110901/54_01164841_11.jpg

 

Мемарыяльная дошка ў гонар налібоцкіх паўстанцаў у касцёле Станіслава Косткі

Напэўна, дзве траціны помнікаў Варшавы прысвечаныя падзеям Варшаўскага паўстання. Гэтая жалобная і гераічная падзея складае падмурак сучаснай польскай ідэалогіі і пераконвае, што нават прайграную бітву можна прывесці да перамогі ў памяці нашчадкаў.

Сярод абаронцаў Варшавы былі і нашыя суайчыннікі. Асабліва варта адзначыць жаўнераў Стаўбцоўска-налібоцкай групоўкі Арміі Краёвай. У пачатку паўстання беларускія краёўцы вывелі з выкарыстання Вермахта аэрадром у Бялянах, пасля чаго спрабавалі непадалёк ад Гданьскага вакзала праціснуцца да Старога горада. Аперацыя правалілася, толькі 32 чалавекі здолелі прарвацца, і большасці з гэтых людзей не ўдалося перажыць Варшаўскае паўстанне.

Апроч таго, у гонар жаўнераў Стаўбцоўска-налібоцкай групоўкі Арміі Краёвай каля Гданьскага вакзала ўсталяваны асобны помнік.

https://www.warsawtour.pl/sites/default/files/imagecache/atrakcja_big/repozytorium/zdjecia/koscioly/kosciol_sw._stanislawa_kostki_1_tnowak.jpg

 

Пахаванне Яна Булгака

У Беларусі імя “бацькі польскай фатаграфіі” Яна Булгака не вельмі вядомае, хоць тут ён нарадзіўся і пражыў значны кавалак жыцця. У сядзібе Перасека пад Мінскам Ян Булгак у 1908 годзе арганізаваў сваё першае фотаатэлье, а ўжо праз два гады яго работы дэманстраваліся на Сусветнай выставе ў Брусэлі. З 1911 года ён – першы гарадскі фатограф Вільні: гэты горад робіцца для фатографа галоўнай крыніцай натхнення. Пад канец жыцця майстар фотапейзажу і архітэктурнай фатаграфіі пераехаў у Варшаву, дзе і быў пахаваны ў цэнтральнай частцы каталіцкіх могілак Павонзкі.

http://photos.wikimapia.org/p/00/01/98/72/53_big.jpg

 

Пахаванне Чэслава Выдрыцкага-Немена

Вядомы польскі рок-музыка, кампазітар і спявак нарадзіўся ў беларускіх Старых Васілішках. У канцы 1950-х яго сям’я пераехала ў Польшчу, дзе Чэславу ўдалася гучная музычная кар’ера. Тым не менш, пра малую Радзіму спявак не забываў, таму і ўзяў сабе артыстычны псеўданім ад ракі Нёман. Падчас рытуалу пахавання “польскага Мулявіна” ў катакомбах Павонзак на ўсіх польскіх радыёстанцыях гучаў галоўны хіт яго жыцця – “Dziwny jest ten świat”.

Алесь Лапо

 

Сябры! Дадзены артыкул – толькі пачатак аб’ёмнага беларускага гайду па Варшаве! Пішыце ў каментах пра адшуканыя вамі куточкі беларушчыны, і хутка яны з’явяцца ў абноўленай версіі гайду!

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое ўнутраны стрыжань і як яго развіць?

Алесь Тодараў на budzma.org распавядае аб тым, што такое ўнутраны стрыжань і для чаго ён наогул патрэбны чалавеку. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча

Алесь-Францішк Мышкевіч — беларускі музыка, лідар гурта The Superbulls адмыслова для budzma.org падзяліўся ўласным топам улюбёных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows

У карыстальнікаў Windows з’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс аперацыйнай сістэмы, піша Reform.by.  ...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»

Аднаўленне старажытнага абраду адбылося ў вёсцы Данілевічы Лельчыцкага раёна, піша @shtodzien.  Мясцовыя жыхаркі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што такое ўнутраны стрыжань і як яго развіць?
    Музыка
    Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
    Грамадства
    З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    Культура Грамадства
    У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»
    Грамадства Адукацыя
    Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    Грамадства
    Па Гродна распрацоўваюць эксклюзіўную экскурсію. У яе ўключаць замкі, хоць там няма нават пандусаў
    Культура Грамадства
    Фатограф Яўген Атцецкі прэзентаваў мультымедыйны праект пра «Плошчу перамен»
    Культура Грамадства
    Абрад «Карагод» у Рычове. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Музыка Гісторыя
    «Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце
    Грамадства Адукацыя
    Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў
    Грамадства Гісторыя
    Паміж Арламі, але з Пагоняй: Мінск і Міншчына ў падзеях 1812 года
    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Афіша

  • 12.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 12.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 12.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 12.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 12.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 12.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 12.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 12.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    • «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM