27 чэрвеня у дворыку “Грай-кафэ” адбудзецца незвычайная падзея. Нарэшце, на Спеўны Сход завітае знакаміты спявак, аўтар шматлікіх беларускіх хітоў і проста “залаты” мужчына – Зміцер Вайцюшкевіч. У атмасферы летняга і, нават, рамантычнага Менска будзем спяваць вядомыя песні, якія ўжо сталі класікай беларускага гарадскога раманса. Дарэчы, на старонках ініцыятывы ў сацыяльных сетках слухачы могуць прапанаваць сваю ўлюблёную кампазіцыю для таго, каб разам выканаць яе падчас спеўнага сходу. Завітвайце!
Вядоўца – Сяржук Доўгушаў
Месца: дворык “Грай-кафэ” (Інтэрнацынальная, 33)
Калі: 27/06. Пачатак а 19.30. Уваход вольны (free donation)
Дадатковая па тэлефоне: 8 029 565 72 18, 8 029 341 51 43
Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. Ажыццяўляецца дзякуючы ахвяраванням людзей на платформе talaka.org.
Паводле арганізатараў