Беларускі трыб’ют Пітэру Грынуэю

14.10.2009

tributetopetergreenaway

Інтэрнэт-лэйбл і арт-суполка HAZE абвяшчае аб праекце, прысвечаным творчасці рэжысёра Пітэра Грынуэя. Музыканты, мастакі, літаратары, відэа-мастакі і інш. могуць узяць удзел у гэтым праекце, прысвяціўшы свой твор мастацтва творчасці Грынуэя. Для стварэння прысвячэння мастак мае 5 месяцаў.
Па выніках праекта будзе выдадзена кампіляцыя з музычнымі творамі, а таксама PDF-часопіс з жывапісам, графікай, літаратурай і іншымі творамі.

Усе мастацкія творы будуць выдадзены толькі ў Інтэрнэце і пад Creative Commons License BY-NC-ND.

Гэта прысвячэнне з’яўляецца некамерцыйным і адкрытым.

Канчатковы тэрмін: 20.02.2010

Кантакт: haze.org (at) gmail.com