Беларускія фрыстайлісты рыхтуюцца да зімовых стартаў

01.12.2014 Спорт

У канцы лістапада пасля двух стомных пералётаў нацыянальная і моладзевая зборныя Рэспублікі Беларусь па фрыстайле прыбылі на гарналыжную базу ў Руку, што ў Фінляндыі.

Беларускія фрыстайлісты правядуць там вучэбна-трэніровачны збор па спецыяльна-рухальнай падрыхтоўцы, накіраваны на падрыхтоўку і ўдзел у этапах Кубку свету і Кубку Еўропы.

Першы этап Кубку свету, у якім возьме ўдзел Нацыянальная зборная Беларусі, пройдзе ў Пекіне, КНР. Моладзевая зборная будзе змагацца ў этапе Кубку Еўропы, які пройдзе тут жа, у фінскай Руцы.

Пажадаем удачы нашым спартсменам!

1

Нацыянальную зборную Рэспублікі Беларусь прадстаўляюць: Максім Гусцік, Дзяніс Осіпаў, Станіслаў Гладчанка, Арцём Башлакоў, Ганна Гуськова, Аляксандра Раманоўская, Вольга Капусціна.

Моладзевая зборная: Дзмітрый Мазуркевіч, Эдуард Бродзік, Красамір Красцеў, Ілля Гарэлік, Ягор Гарахавік, Арцём Башлакоў.

Трэнерскі штаб узначальвае галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Мікалай Іванавіч Казека.

Трэнеры: А. С. Пенігін, М. А. Курловіч, М. Э. Самойлаў, І. Б. Бірскі, Р. В. Сотнік, Ю. А. Купрацэвіч (моладзевая зборная).