Беларускія мастакі ўдзельнічаюць у Шапэнаўскім пленэры

21.02.2010 Замежжа

Пад  Седлецамі ў фальварку Масціброды пачаўся міжнародны мастацкі пленэр, прысвечаны 200-годдзю славутага польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна. У яго працы бяруць удзел і пяць беларускіх мастакоў – Аляксей Марачкін, Алесь Пушкін, Аксана Гайдукевіч, Леанід Родзька і Эдвард Галустаў.

Алесь Пушкін сказаў Радыё Рацыя, што ўжо пачаў пісаць тамтэйшыя краявіды, якія натхнялі славутага кампазітара.

Мы прыехалі ў Масціброды, гэта пяць кіламетраў ад Седліц. Тут ёсць фальварак. Тэма пленэра – “Шапэн – фарбамі заіграны”, і прысвечаны ён 200-годдзю Шапэна. Вельмі важная дата. Нон-стоп слухаем музыку Шапэна. Я ўжо пішу тут з натуры цудоўны краявід – з маленькай рачулкай, з цёплым снегам, з пробліскамі ўжо сіняга пяшчотнага неба.

Пленэр будзе доўжыцца сем дзён. У суботу 27 лютага ў фальварку Масціброды адбудзецца выніковая выстава. Пачатак імпрэзы а 19-й гадзіне.

Тэгі: