Беларускія паэты выступяць на Гродзеншчыне і Віцебшчыне

Паэты Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк і Анатоль Вяріцнскі працягваюць ладзіць творчыя сустрэчы.

22 траўня Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк выступяць перад удзельнікамі раённага семінару настаўнікаў у дзяржынскай сярэдняй школе №4. Пачатак сустрэчы а 13-й гадзіне.

23 траўня Эдуард Акулін з сольным канцэртам выступіць у вёсцы Дварэц на Дзятлаўшчыне. Месца імпрэзы — Дварцоўская сярэдняя школа. Пачатак аб 11-й гадзіне.

26 траўня Анатоль Вярцінскі і Эдуард Акулін з творчым візітам наведаюць Лепельшчыну. Аб 11-й гадзіне паэтаў чакаюць у Матырынскай сярэдняй школе; а 13-й гадзіне паэты выступяць перад вучнямі санаторнай школы “Бароўка”; а 15-й гадзіне адбудзецца творчая сустрэча ў лепельскім Доме культуры.

Тэгі: , ,