З нагоды сотага завершанага праекта заснавальнік першай беларускай краўд-платформы для пошуку аднадумцаў Talaka.by Яўген Клішэвіч распавядае пра перспектывы беларускіх краўд-тэхналогій у нашай краіне і свеце:
Падчас удзелу ў шматлікіх ініцыятывах я выявіў тры асноўныя праблемы, якія перашкаджаюць паўставаць у Беларусі вялікай колькасцi выбітных праектаў і стартапаў:
Сістэмна вырашаючы гэтыя тры праблемы, і паўстала Talaka.by у яе бягучым выглядзе. Платформа, якая дапамагае і падказвае, як здзейсніць праект, дае магчымасць пратэставаць ідэю і сабраць каманду (падрэкслю дадаткова, добрая каманда – гэта палова поспеху), прыцягнуць сродкі і знайсці партнёраў сярод іншых ініцыятываў.
Паспяховы збор сродкаў – гэта вынік папярэдняй працы каманды, якую Talaka.by дазваляе сфармаваць. А калі вы разам з камандай прапрацуеце праект і будзеце гатовыя да краўдфандынг-кампаніі, то на нашай платформе магчыма запусціць яе на самых выгодных умовах у Беларусі, бо мы не бярэм камісіі з сабраных сродкаў і маем некалькі рэжымаў збору: ад «усё-альбо-нічога» да «ўсё-што-сабраў» і «донарства» (пасуе для дабрачынных арганізацый).
За аснову канцэпцыі платформы мы ўзялі старажытны беларускі прынцып талакі. Талакі – як супольнасці, якая разам вырашае супольныя задачы і спраўляецца з выклікамі, разам жыве, працуе і адпачывае. Гэта слова стагоддзямі нашыя продкі напаўнялі сэнсамі, і мы дагэтуль нярэдка выцягваем адтуль новыя ідэі для развіцця Talaka.by.
Амерыканцы думаюць, што яны вынайшлі краўд-тэхналогіі, а беларусы ж стагоддзямі жылі і працавалі, выкарыстоўючы прынцып талакі. Слова «талака» значна больш зразумелае і звыклае нам, беларусам, чым тэхналагічны і прэсны тэрмін «краўдсорсінг». Менавіта таму, мы таксама пераклалі і слова «краўдфандынг», і атрымалася, што па-беларуску слушна казаць «талакошт».
Краўд-тэхналогіі – гэта не панацэя. Яны могуць стаць выдатным інструментам для самых розных задач, спрошчваючы іх вырашэнне і падвышаючы якасць выніку, будучы слушна запраектаванымі і рэалізаванымі. У тым ліку, для задачаў дзяржаўнага маштабу. Напрыклад, на Talaka.by можна глядзець як на сацыяльны ліфт, бо платформа дае магчымасць прабіцца таленавітым і старанным людзям і стаць заўважнымі, заявіць пра сябе сваімі рэальнымі справамі і знайсці аднадумцаў, з кім рухацца наперад да поспеху.
Як кажуць: «Няма прарока ў сваёй айчыне». Але Беларусі неабходна развіваць уласныя краўд-тэхналогіі. Для самой Беларусі, і якімі б карыстаўся ўвесь свет. Ад нас з вамі залежыць, ці будуць беларусы працягваць далей маліцца на заходніх экспертаў і капіраваць іхныя «лепшыя практыкі», ці будуць думаць сваёй галавой і рабіць Беларусь лідарам.
Каб стаць лідарам, мы мусім не паўтараць, а рабіць нешта якасна іншае, якое будзе прынцыпова лепш за ўсё папярэдняе. Да чаго мы ўсіх і заклікаем. Менавіта таму, працуючы над Talaka.by, мы хочам «алічбаваць Сіліконавую даліну» і перавесці яе ў анлайн. Іншымі словамі, даць беларусам зручную магчымасць гуртавацца ў каманды, дзе яны змогуць максімальна рэалізаваць свой талент, і ажыццяўляць выбітныя праекты і стартапы. Гуртавацца не для таго, каб пабалакаць, як гэта мы робім у Фэйсбуку, а для таго, каб ствараць. Ствараць значныя праекты для сябе, сваёй краіны і свету.
Каб развіваць нашу краіну – што ёсць нашай асноўнай матывацыяй – я, працуючы над Talaka.by, выдатна разумею, што Беларусь неабходна ўключаць ў глабальны кантэкст. Менавіта таму мы ўжо працяглы час рыхтуемся да разгортвання платформы ў іншых краінах, што плануем здзейніць у наступным годзе. Мы паспелі зрабіць некалькі тэставах запускаў платформы ў некаторых гарадах СНД, адну платформу кансультавалі пры стварэнні з нуля. Атрымалі шмат вопыту і ў чарговы раз пацвердзілі, што онлайн-платформа, як тэхнічная інфраструктура, – гэта толькі частка поспеху, таму мы цяпер узмоцнена развіваем і тэстуем гуманітарныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца намі для выхаду на новую тэрыторыю, як у Беларусі, так і ў іншых краінах. Сетка лакальных міжнародных партнёраў, што чакаюць калі Talaka выйдзе на міжнародны рынак, расце. І ўжо ў наступным годзе мы зможам іх парадаваць.
Мы будзем і далей папулярызаваць прынцып талакі ў Беларусі і несці яго ў іншыя краіны. Бо ён сапраўды варты таго, каб быць расказаным усяму свету.
Даведка: