“Беларусы ў Вялікабрытаніі”

31.03.2010 Кнігагляд

belarusy_uk

Калі Iвонка Сурвілла й Сяргей Навумчык вырашылі адведаць беларускія асяродкі ў Аўстраліі, дык узялі з сабой у якасьці пуцяводніка кнігу Натальлі Гардзіенкі “Беларусы ў Аўстраліі” (2004). Цяпер яны спакойна могуць ехаць і ў Англію.

Новая кніга аўтаркі – “Беларусы ў Вялікабрытаніі” – выгодна адрозьніваецца ад сваёй папярэдніцы, і гэта пры тым, штo й тая была зроблена якасна. Магчыма, сама краіна зьяўляецца больш удзячным матар’ялам, з глыбейшымі каранямі: ліставаньне Сымона Буднага з Джоанам Фоксам, Радзівілы, Станіслаў Панятоўскі, Юльлян Неманцэвіч, Iгнат Дамейка, Аляксандар Рыпінскі і яшчэ нямала хрэстаматыйных і малавядомых імёнаў, пра якіх распавядае аўтарка на больш як 600 старонках. Тэкст цалкам.