• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.06.2016 | Грамадства Замежжа

#Белорусианин рыхтуе ручны ровар да вандроўкі па ЗША

Мала хто з беларусаў бываў у Амерыцы, а з інвалідаў там гасцявалі хіба што адзінкі. А тым часам Аляксандр Аўдзевіч збіраецца выправіцца туды з намётам, кілімам і на ручным ровары.

Аляксандр некалькі гадоў кіруе арганізацыяй інвалідаў-вазочнікаў у Лідзе, а ў сваім відэаблогу InvaLife выкладае ролікі аб тэхніках рэабілітацыі і сваім паўсядзённым жыцці.

Ён будзе вандраваць па Злучаных Штатах, дзяліцца краявідамі ў інстаграме, апісваць наваколле і падзеі ў ФБ і выкладаць відэаролікі на Ют’юбе. Што блогі будуць папулярнымі, Аляксандр перакананы: “Звычайныя людзі едуць у вандроўкі, посцяць пра гэта, і іншым хочацца за імі сачыць. А я зраблю ўнікальную для беларусаў вандроўку, буду як той марсіянін, толькі з Беларусі. Вядома, гэта будзе прыцягваць шмат увагі”.

Не абыдзецца і без імпульсу для іншых. Аляксандр збіраецца зрабіць цэлае шоў са свайго падарожжа, якое не толькі праславіць Беларусь як краіну, але і дасць матывацыю жыць і чымсьці займацца людзям, якія знаходзяцца ў падобным становішчы. Пасля вяртання з Амерыкі Саша плануе адкрыць у Лідзе залу актыўнай рэабілітацыі для людзей з абмежаванымі здольнасцямі, каб дапамагаць іншым вазочнікам.

Гэта не першае падарожжа лідчаніна. У жніўні 2015 года Аляксандр Аўдзевіч праехаў на ручным ровары ад Ліды да Балтыйскага мора, пра што быў зняты захапляльны фільм «200 000 абаротаў». Зараз вандроўнік збіраецца з 1 ліпеня праехаць праз Мінск, Вільню, Талін і Ліду, а пасля пабачыць Скандынавію. У ЗША адправіцца, як толькі будзе вырашанае пытанне з візай. Ён праедзе на хэндбайку ад Нью-Ёрка да Сан-Францыска. Ровар, дарэчы, стаў самай дарагой часткай рыштунку, на які Аляксандр збіраў грошы праз краўдкампанію. З заяўленай сумы за першы ж дзень атрымалася сабраць 400 тысяч.

“Ровар прыйшоў на замову з Аўстрыі. Там інвалід вырабляе такія рэчы, як спецыяльныя вазочкі, ровары і моналыжы, каб людзі маглі спускацца з гор па снезе”, — адзначыў вандроўнік.

Што-нішто выпала рабіць самастойна. Так, Аляксандр сшыў торбы для рэчаў і прыдумаў мацаванне, бо рэчы для звычайнага ровара яму не пасуюць. “У хуткім часе выкладу ролік, дзе распавяду, як шыў торбу. Увогуле я не тое каб сур’ёзны турыст, так што толькі тэарэтычна ўяўляю, што мне патрэбна ў падарожжы”, — падзяліўся Аўдзевіч.

Дарэчы, Аляксандр паедзе ў вандроўку адзін, без дастатковай колькасці грошай, а толькі з мінімальным рыштункам і спадевам на новыя знаёмствы. Ягоная мара здзейсніцца дзякуючы 170 фундатарам праекта, што дапамаглі сабраць неабходныя 103 850 000 рублёў.

 

Марыя Грыц

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип