Чаму Беларусь называлі краінай майстроў? Распавядаем у новым выпуску відэапраекта для дзяцей «Разумняты»

На дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» выйшаў новы выпуск адукацынага відэапраекта для дзяцей «Разумняты».


Цікава і ў даступнай для дзяцей форме распавядаем, чаму Беларусь называлі краінай майстроў і творцаў

Чаму гаспадары Нясвіжскага палаца поўніліся гонарам. Дзе ў Беларусі былі шкляныя мануфактуры і якімі вырабамі яны славіліся. Што такое фарфурня і персіярня. Навошта была патрэбна кафля. Дзе захавалася адзіная ў свеце школа скані. Чым знакамітыя слуцкія паясы і хто іх насіў.

А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.

Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.

Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.

«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся  самі і падпішыце вашых дзетак!


Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.