Чаму князя Яўнута Гедымінавіча лічаць марным сынам вялікага бацькі? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Як кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім сын Гедыміна Яўнут і чаму пра гэты перыяд у гісторыі так мала вядома? За адказамі вандруем у мінулае з гісторыкам Алесем Краўцэвічам.


history63_cover.png

Як кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім сын Гедыміна Яўнут і чаму пра гэты перыяд у гісторыі так мала вядома? Як сталася, што менавіта ён — не самы старэйшы і таленавіты сын Гедыміна, заняў сталец пасля бацькі? Ці быў ён датычны да змовы і атручання Гедыміна? Якую ролю адыграла жонка Гедыміна — маці Яўнута і іншых сыноў князя — Еўна? Хто з братоў Яўнута адважыўся на дзяржаўны пераварот і ў выніку скінуў Яўнута са стальца? На гэтые пытанні дае адказы доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.

У наступнай відэасустрэчы гаворка пойдзе пра новы этап у гісторыі ВКЛ — хаўрус братоў Альгерда і Кейстута.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.