Чаму Усяслаў Чарадзей абраў Полацк, а не Кіеў? Раскрываем загадкі даўніны ў «Гісторыі за 5 хвілін»

Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». Чарговае відэа распавядае пра гісторыю жыцця і дзейнасці вялікага і таямнічага князя Усяслава Чарадзея.


Чаму пра князя Усяслава Чарадзея летапісцы суседніх дзяржаў часам пісалі больш, чым пра ўласных князёў? Якія гарады здабыў гэты князь? Чаму ён меў такую загадкавую мянушку — Чарадзей? Як дбаў пра Полацк Усяслаў Брачыслававіч? Як князь патрапіў у астрог старога Мінска? Якім чынам Усяслаў патрапіў на Кіеўскі сталец і чаму адмовіўся ад яго на карысць Полацкага княства? Падарожнічаем у гісторыю за адказамі на гэтыя і іншыя пытанні.

Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх унутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў. У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

У наступнай відэасустрэчы прафесар Краўцэвіч распавядзе пра цікавае і захапляльнае жыццё галоўнай беларускай святой — Еўфрасінні Полацкай.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

ЧЫТАЦЬ (спампаваць):

Блог Усяслава Чарадзея

Сучаснай мовай князь дзеліцца з чытачом тым, як гэта — быць у скуры ваўка-пярэваратня і кіраваць сярэднявечным Полацкам. ЖЖ-дзённіку Усяслаў давярае ўласнае жыццё, скардзіцца на недасканаласць і адсталасць сучаснага яму сярэднявечнага грамадства, дзеліцца любоўнымі перажываннямі і нават распавядае пра свае неймаверныя падарожжы ў часе.