У Беларусі з’явіцца дзіцячы тэлеканал з мультфільмамі, у тым ліку айчыннай вытворчасці. Пра гэта на тэлеканале СТВ распавёў намеснік генеральнага дырэктара кінастудыі «Беларусьфільм» Аляксандр Госцеў.

Крыніца: shedevrum.ai
«Цяпер у нас па анімацыі ідзе конкурс, дасылаюць сцэнары. Сцэнары на любую тэму да нас прыходзяць. Па мультфільмах задача ёсць — стварыць анімацыйны прадукт высокага ўзроўню, таму што ў нас плануецца ў Беларусі ўжо тэлеканал, на якім будуць адны мультфільмы. Да гэтага канала мы павінны падрыхтавацца, бо не хапае кантэнту нашай вытворчасці. Таму зараз мы пачалі гэтую працу, шукаем сцэнар і хочам павялічыць вытворчасць анімацыйных фільмаў», — паведаміў ён.
«Гэта значыць, дзіцячы канал мы рыхтуемся адкрываць, вы пад яго ўжо рыхтуеце кантэнт», — удакладніў вядучы.
«Пачынаем, так. Ужо зараз канцэпцыя прасоўвання нашай анімацыйнай студыі распрацоўваецца на 5 гадоў наперад, таму тут трэба працаваць. Ужо штучны інтэлект падключаем, каб хутчэй вырабляць мульцікі, каб яны былі ў трэндзе», — адказаў суразмоўца.