• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.08.2022 | Грамадства

Чаму важна заўважаць сябе?

Алесь Тодараў на budzma.org тлумачыць, што такое здаровы эгаізм, чым ён адрозніваецца ад нездаровага і чаму трэба дбаць пра ўласныя інтарэсы.


TaylrAnne-Denim-Rules-Madewell-9.jpgФота: advicefromatwentysomething.com

Ад самага нараджэння мы маем патрэбу ў клопаце іншых людзей. Таму вельмі рана засвойваем, якім чынам шукаць увагу, каханне, ухвалу.

Але чужыя чаканні і адчуванне, што нам прызначана выконваць нейкую ролю, парой заганяюць нас у кут. Небяспечна перадаваць кіраванне уласным жыццём у чужыя рукі. Бо адзіны, хто ёсць у вас назаўжды, — гэта вы самі.

Ці трэба быць эгаістам?

Безумоўна, эгаізм карысны і нават неабходны, але не ва ўсіх сваіх праявах. Эгаізм бывае разумным ці, як яшчэ прынята казаць, здаровым. А бывае такім прымітыўным, які выклікае ў людзей зазвычай хіба што агіду.

Пры гэтым абсалютна ўсе людзі без вынятку з’яўляюцца эгаістамі. Проста адны ўмела маскіруюць свой эгаізм, а іншыя гэтага рабіць не ўмеюць, таму паводзяць сябе нахабна і пагардліва, чым выклікаюць да сябе адпаведнае стаўленне.

У тым, што вы маеце свае інтарэсы і хочаце іх рэалізаваць, нічога кепскага няма. Наадварот, вы можаце знайсці тых, хто мае падобныя зацікаўленасці і супольна ўвасобіць іх у жыццё. Іншая справа, калі чалавек гатовы ісці па галовах для таго, каб хаця б крыху «падняцца» ў жыцці.

Упэўнена кажыце «Не!»

Часам складана прызнацца нават сабе самому, што вы не можаце ясна і ўпэўнена адмовіць. Прычынаў гэтаму можа быць шмат: боязь пакрыўдзіць, нежаданне выглядаць агрэсіўным ці няветлівым, страх перад аўтарытэтам.

the-power-of-saying-no.jpgФота: omactiv.md

Рэч у тым, што не трэба станоўча адказваць на ўсе прапановы. Бо згаджацца на ўсе просьбы — гэта прамы шлях да таго, каб стаць аб’ектам маніпуляцыі. Уключыце здаровы эгаізм і нават не думайце паспрабаваць падняць самаацэнку за кошт чужой ухвалы.

Навучыцеся адмаўляць ветліва і тактоўна, каб чалавек разумеў, што вы не прымаеце пэўную задачу, а не яго асабіста. Паглынальнікі вашага часу — гэта тое, чаму трэба навучыцца казаць «не» ў першую чаргу. Гэта тыя рэчы і людзі, на якіх вы марнуеце свой працоўны і вольны час.

Вось некалькі простых фармулёвак, з якіх можна пачаць:

— Цяпер у мяне занадта шмат іншых спраў.

— Дзякуй за запрашэнне, але я не магу.

— Гучыць някепска, але не, дзякуй.

— Магчыма, далучуся іншым разам. 

— Я не змагу з вамі пайсці, але потым абавязкова раскажыце, як усё прайшло. Буду рады запрашэнню (калі гаворка ідзе аб нейкім мерапрыемстве).

Навучыцеся адмаўляцца

Паспрабуйце скласці рэйтынг такіх заняткаў, на якія вы марнуеце час без усялякай карысці ў вольны час і на працы. Пасля гэтага старайцеся часцей казаць гэтым заняткам сваё «Не».

Пазбаўляйцеся таксама і ад непатрэбных рэчаў. Гэта адзін са спосабаў сказаць «не» таму, што забірае ваш час. Даўно заўважана, што людзі, якія працуюць за чыстым працоўным сталом, больш эфектыўна распараджаюцца сваім часам.

Вазьміце сабе за звычку рэгулярна разграбаць паперы ў сябе за сталом і выкідаць непатрэбнае. Бо, згодна са статыстыкай, прыкладна траціна часу парою марнуецца на пошук патрэбнай паперы або дакумента.

Пастаўце кошык са смеццем бліжэй да вашага стала. Гэта даволі эфектыўны інструмент кіравання часам.

Перастаньце быць «дабрадзеем» для ўсіх

Звычка быць добранькім для абралютна ўсіх без вынятку — насамрэч вельмі жахлівая з’ява. Бо такім чынам мы спрабуем аднесці сябе адразу да дзвюх сацыяльных груп, якія канфліктуюць прама ўнутры нас.

ports-6.jpgФота: emprendedorestv.pe

Вы можаце скарыстацца як мінімум трыма парадамі, каб гэта выправіць:

1. Спытайце сябе: «Для каго канкрэтна я стараюся быць або выглядаць добрым?». Хутчэй за ўсё, што ні для каго.

2. Зразумейце, што быць добрым зусім не азначае прыносіць карысць. Часам гэта замінае і нам самім, і нават супольнай справе, таму — паспрабуйце рызыкнуць і пабыць не такім добрым, як заўжды. Калі з гэтага будзе нейкая выгода, смела адмаўляйцеся ад старой ролі. 

3. Калі ўнутры вас адбываецца самая сапраўдная вайна з-за таго, што вы спрабуеце ўвесь час быць дабрадзеем абсалютна для ўсіх, вам трэба добра задумацца, якая з роляў для вас больш прымальная. Магчыма, вам трэба перастаць спрабаваць дагадзіць усім. Як правіла, такі выбар зрабіць зусім не цяжка.

Лепей не звязвайцеся з няўдачнікамі, нэндзамі, неабавязковымі і таксічнымі людзьмі. Вельмі дрэнна, калі ў вашым найбліжэйшым асяроддзі ёсць такія персанажы. Бо яны, як вампіры, — смокчуць жыццёвую энергію, не пакідаючы і кроплі. З такімі нічога вартага не пабудуеш і не ажыццявіш. Бо ў душы іхнай не палае агонь, а хіба толькі парахнее вуголле. Разварушыць якое няма ўжо ніякай магчымасці.

Лепей абмежаваць кантакты з такімі людзьмі, каб захоўваць душэўную раўнавагу. А парою і ўласную рэпутацыю. Бо ніводзін уплывовы чалавек не будзе працаваць з тымі, хто абыякава ставіцца да выканання сваіх абавязкаў і не бачыць ніякіх перспектываў развіцця.

Калі вам робіцца цяжка, то натхняйцеся ўласнымі поспехамі. Часам для гэтага дастаткова нават самай маленькай перамогі.

Памятайце, што чым болей мы пераадольваем сябе, тым вышэйшая будзе нашая самаацэнка. Чым вышэйшая нашая самаацэнка, тым больш мы будзем адчувць, што вартыя большага.

Поспехаў!

Алесь Тодараў, budzma.org 

Чытайце яшчэ:

Эмацыйная гігіена: як застацца здаровым


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў

Дзень еўрапейскіх аўтараў — гэта ініцыятыва Еўрапейскай камісіі пад кіраўніцтвам еўракамісара Марыі Габрыэль. Ініцыятыва мае...

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі

Лявон Вольскі парадаваў сваіх прыхільнікаў шыкоўным падарункам да 105-х угодкаў БНР. Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

Апошнія навіны

    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип