Іван Айвазоўскі быў і застаецца, як сказаў некалі Іван Крамской, «зоркай першай велічыні» і ў мастацтве ХIХ стагоддзя, і ў мастацтве ХХ. Небывалую цікавасць выклікалі яго юбілейныя выставы ў Феадосіі, Маскве і Пецярбургу. Яго творчасць можна любіць, як Павел Траццякоў, які прасіў карціны з “вашай чароўнай вадою”, і не разумець, як Дастаеўскі: “бенгальскія агні, траскатня, крыкі, выццё ветру, маланка …”. Але застацца абыякавым і не прызнаць майстэрства Айвазоўскага не можа ніхто. Рамантычныя «казкі мора» хвалююць нас і сёння, сіла ўяўлення, надзвычайная пладавітасць і разнастайнасць яго тэматыкі даўно ператварыліся ў легенду.
У чым сакрэт папулярнасці мастака ў сучаснага гледача? Чаму яго марыны не выходзяць з моды з часам, і чым яго метад жывапісу адрозніваўся ад яго сучаснікаў? Пра гэта пойдзе гаворка ў лекцыі «Чарадзей мора».
Лектар Н.М. Усава, вядучы навуковы супрацоўнік НММ РБ.
Працягласць лекцыі: 1 гадзіна.
Лекцыя праходзіць на экспазіцыі выставы.
Чарадзей мора. Лекцыя ў рамках выставачнага праекта
«Айвазоўскі і марыністы» ў Нацыянальным мастацкім музеі
24 чэрвеня 2018 года а 16 гадзіне
Паводле арганізатараў