Па інфармацыі праваабаронцаў, Фёдара затрымалі пасля ператрусу 22 сакавіка. Пры гэтым сілавікі выламалі дзверы ў кватэру і разграмілі яе.

Калі адбыўся суд і паводле якога артыкулу — пакуль невядома.
Фёдар Чаранкоў — вакаліст мазырскага гурта «Ня Варта», муж палітзняволенай вакалісткі Крысціны Чаранковай.