Самы трэшовы беларускі аўтар. Як генерал Чаргінец стаў «народным пісьменнікам»?

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smalennie viepruka»

Як генерал міліцыі стаў «народным пісьменнікам»? Чаму Чаргінца не прымалі ў Саюз пісьменнікаў у СССР, а ён яго ўзначаліў пры Лукашэнку? Чаму Чаргінец не атрымаў Нобелеўскую прэмію? Парнаграфія, прастытуткі, КДБ, ФСБ, ЦРУ, Каця Самбука, Rammstein і таямніцы «Авальнага кабінету» — як усё гэта ўжываецца ў адным чалавеку? Тлумачым у нашым відэа!

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.