Чарнобыльскі шлях-2023 у Вільні

Беларусы Вільні сабраліся сёння ў цэнтры горада, каб правесці традыцыйную акцыю «Чарнобыльскі шлях», прымеркаванаую да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі.


Сёлета беларусы па ўсім свеце ладзяць акцыі пратэсту пад лозунгам «НЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОI Ў БЕЛАРУСI».

photo_2023-04-26_18-07-38 (2).jpg

photo_2023-04-26_18-07-38.jpg

photo_2023-04-26_18-07-59.jpg

photo_2023-04-26_18-32-53.jpg

photo_2023-04-26_19-09-14.jpg


photo_2023-04-26_19-09-15.jpg

photo_2023-04-26_19-22-49.jpg

Апроч Вільні, акцыі сёлета праходзяць у Варшаве, Гданьску, Кракаве, Берліне, Тбілісі, Батумі, Капенгагене, Лондане, Нью-Ёрку.

Акцыю памяці праводзілі амаль 30 год

30 верасня 1989 года ў Мінску адбылося несанкцыянаванае шэсце і мітынг "Чарнобыльскі Шлях", арганізаваны па ініцыятыве БНФ. Савецкія ўлады Беларускай ССР прызначылі на гэты дзень суботнік, але гэта не спыніла беларусаў, у мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек, якія прайшлі ад Мінскага гадзіннікавага завода праз цэнтр горада і правялі мітынг на тагачаснай плошчы імя Уладзіміра Леніна, цяпер – плошча Незалежнасці.

Наступная акцыя адбылася толькі ў 1996 годзе, была прымеркаваная да 10 годдзя чарнобыльскай аварыі. У шэсці ўдзельнічала каля 50 тысяч чалавек. Тады ж адбыліся сутычкі з міліцыянтамі.

“Чарнобыльскі шлях” у Мінску адбываўся да 2021 года.


Генадзь Сапежынскі, budzma.org