У Беларусі стварылі камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах — «у адпаведнасці з дзяржаўнымі інтарэсамі»

Распараджэнне аб стварэнні дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў і навучальных дапаможнікаў у гуманітарнай і грамадскай сферах падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Яе ўзначаліць міністр адукацыі Андрэй Іванец, піша «Салідарнасць».

Knihi
Крыніца: belarus-news.by

Паведамляецца, што асноўнай задачай камісіі стане «забеспячэнне паступальнага абнаўлення падручнікаў і навучальных дапаможнікаў на аснове адзіных канцэптуальных падыходаў да такой літаратуры на ўсіх узроўнях адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі інтарэсамі».

Паведамляецца, што ў склад камісіі пад кіраўніцтвам міністра адукацыі Андрэя Іванца таксама ўвойдуць вучоныя, выкладчыкі, школьныя настаўнікі-практыкі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дэпутаты і грамадскія дзеячы. Больш падрабязны персанальны склад пакуль не раскрываецца.

Міністэрству адукацыі даручана арганізацыйна і метадычна забяспечваць дзейнасць камісіі, а таксама займацца «паляпшэннем» зместу падручнікаў і дапаможнікаў у бліжэйшыя пяць гадоў.