Вірус будзе мяняцца, падкрэсліла на брыфінгу эксперт СААЗ Марыя ван Керкхове, перадае Звязда са спасылкай на ТАСС.
«У агульнай складанасці існуе чатыры варыянты, якія выклікаюць у нас асаблівую занепакоенасць, — адзначыла ван Керкхове. — Аднак нават супраць гэтых варыянтаў добра працуюць меры па прадухіленню распаўсюджвання інфекцыі. Таму мы просім усе краіны не губляць пільнасць».
«Мы ведаем, што гэты варыянт лягчэй распаўсюджваецца сярод людзей, — дадала эксперт аб разнавіднасці, выяўленай у В’етнаме. — Адбываецца эвалюцыя, вірус мяняецца. Але гэтага варта было чакаць. Вірус будзе працягваць мяняцца. Таму мы вельмі ўдзячныя ўсім краінам за тое, што яны працягваюць эпідэміялагічны нагляд».
Раней в’етнамскія навукоўцы заявілі, што выявілі новы варыянт каранавіруса, які ўяўляе сабой гібрыд брытанскага і індыйскага штамаў, які з’яўляецца больш заразным і лёгка перадаецца паветраным шляхам. Па дадзеных уладаў В’етнама, менавіта новы варыянт віруса прывёў да выбухаў інфекцыі ў паўночных в’етнамскіх правінцыях Бакзянг і Бакнінь.