Пра распрацоўку новага закона інфармуе суполка «Беларусы Чэхіі». Міністэрства ўнутраных спраў Чэшскай Рэспублікі сумесна з Міністэрствам замежных спраў распрацоўваюць закон, які па сутнасці зробіць немагчымай міграцыю грамадзян Беларусі і Расіі на тэрыторыю Чэхіі.
Інфармацыя пра такія змены ў заканадаўстве раней агучвалася ў СМІ на ўзроўні планаў, але ўжо ўчора адбылося абмеркаванне заўвагаў, якія даслалі адвакаты з грамадскай арганізацыі «Toloka, z. s». Заўвагі адлюстроўваюць нязгоду беларусаў Чэхіі з тымі мерамі, якія павінны стаць зместам закона. МУС Чэхіі павінна падрыхтаваць фінальны праект закона, які пойдзе на чытанне па скарочанай працэдуры.
Азнаёміцца са зместам будучага закона і заўвагамі да яго можна тут.